Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Кангрэс Новай Евангелізацыі адбыўся ў Польшчы
Кангрэс Новай Евангелізацыі адбыўся ў Польшчы2.08.2012. |
|
Кангрэс быў арганізаваны Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Польшчы, пры падтрымцы Папскай Рады па справах Новай Евангелізацыі, старшыня якой – Архібіскуп Рына Фізікела ўзначаліў св. Імшу на адкрыццё Кангрэса ды прачытаў уводны даклад. У якасці дакладчыкаў і пачэсных гасцей у Кангрэсе ўдзельнічалі некалькі польскіх біскупаў, а таксама запрошыныя госці з замежжа. Адмысловае прывітанне ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі для усіх удзельнікаў Кангрэса перадаў архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі, ды падарыў арганізатарам Кангрэса ікону Хрыста Настаўніка. Гэта дала нагоду ўдзельнікам Кангрэса да асаблівай малітвы за ўсіх хрысціянаў Беларусі, за іхняе плённае сведчанне Хрыста. Непасрэдна пасля Кангрэса пачаўся “Прыпанак Ісус”, гэта значыць праграма хрысціянскай музыкі, сустрэчаў і размоваў з удзельнікамі міжнароднага рок-фэстываля “Прыпынак Вудсток” (Przystanek Woodstock), які будзе працягвацца ў тым жа мястэчку Костшынь да 5 жніўня. Вярнуцца назад |