Парафія сьвятога Язэпа > ХVIII грэка-каталіцкая Пілігрымка Віцебск – Полацк > “Евангелізаваць – азначае весці да зносінаў з Богам у Супольнасці Царквы”
“Евангелізаваць – азначае весці да зносінаў з Богам у Супольнасці Царквы”12.07.2012. |
|
Чацвер, 12 ліпеня 2012 г. Тэма другога дня Пілігрымкі: “Евангелізаваць – азначае весці да зносінаў з Богам у Супольнасці Царквы”. Евангелле Ісуса Хрыста – гэта вялікі дар, які перадае нам Царква, Адзіная, Святая, Паўсюдная і Апостальская. Прыняўшы гэты дар, хрысціянін у натуральны спосаб (спосаб, згодны з натурай-прыродай духоўнага жыцця) пакліканы перадаць Евангелле іншым людзям – гэта значыць весці іх да жывых зносінаў з Богам у Супольнасці Царквы. Евангелізацыя для нас – гэта адкрыванне багацця духоўнага вопыту нашых Айцоў у веры – усіх, што мужна засведчылі вернасць Царкве Ісуса Хрыста – Царкве Адінай, Святой, Паўсюднай (Каталіцкай) і Апостальскай. а. Яўген Усошын протапрэзбітар Цэнтральна-Заходняга Дэканата БГКЦ Вярнуцца назад |