Парафія сьвятога Язэпа > ХVIII грэка-каталіцкая Пілігрымка Віцебск – Полацк > “Евангелізаваць – азначае адкрыць сэрца на Божую Міласэрнасць”
“Евангелізаваць – азначае адкрыць сэрца на Божую Міласэрнасць”13.07.2012. |
|
Пятніца, 13 ліпеня 2012 г. У гэты дзень паломнікі разважалі над тэмай “Евангелізаваць – азначае адкрыць сэрца на Божую Міласэрнасць”. Боскую Літургію ўзначаліў віцэ-дэкан Цэнтральна-Заходняга Дэканата БГКЦ, душпастыр парафіі Маці Божай Фацімскай ў Гародні, а. Андрэй Крот. Ён звярнуў увагу, што Божая Міласэрнасць - гэта не нейкія падарункі з боку Бога, але сам Ісус Хрыстос, Які аддаў сваё жыццё на Крыжы, каб мы маглі жыць у новых адносінах з Богам, у свабодзе дзяцей Божых, сыноў і дачок Бога Айца. У рамках пілігрымкі пятніца – гэта дзень малітвы, маўчання і посту. У гэты дзень посту пілігрымы ў цішы моляцца за тых, хто не мае голасу, хто вымушаны маўчаць. Разважаючы пра мукі Госпада Ісуса Хрыста, моляцца за свабоду ад зняволенняў, што сустракаюцца сёння ў жыцці людзей, бо Міласэрны Госпад нясе поўную свабоду чалавеку. Вярнуцца назад |