Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Пахавальная Служба за Сяргея Вітушку

Пахавальная Служба за Сяргея Вітушку


3.07.2012.
Пахавальная Служба за Сяргея Вітушку“Са святымі супакой, Хрысце, душу заснулага слугі Твайго”.

Пахавальная паніхіда за слугу Божага Сяргея і малітоўнае развітанне з ім адбудзецца ў Мінску ў сераду 4 ліпеня 2012 г. у 12:00 гадз.
у грэка-каталіцкім храме ў душпастырскім Цэнтры святога Язэпа (вул. Арджанікідзэ, д. 6, ст.м. «Аўтазаводская»).

Спачылы Сяргей належаў да той групы беларускай моладзі, якая ў 1990 г. ініцыявала рэгістрацыю першай адноўленай грэка-каталіцкай парафіі ў Мінску. Памёр у Вільні 2 ліпеня 2012 г. на 47 годзе жыцця.

Вечная памяць!

Вярнуцца назад