Пошук

Каляндар

 

ДУШПАСТЫРСКАЯ ПРАГРАМА ВІЗІТА АРХІБІСКУПА КІРЫЛА, САКРАТАРА КАНГРЭГАЦЫІ ЎСХОДНІХ ЦЭРКВАЎ  


ДУШПАСТЫРСКАЯ ПРАГРАМА ВІЗІТА АРХІБІСКУПА КІРЫЛА, САКРАТАРА КАНГРЭГАЦЫІ ЎСХОДНІХ ЦЭРКВАЎ ПАНЯДЗЕЛАК, 7 траўня 2012 г.

МІНСК
18:30 Малебен за горад Мінск, (у капліцы Грэка-каталіцкага душпастырскага цэнтру св. Язэпа, вул. Аржанікідзэ д. 6)
У Малебне бяруць удзел Высокадастойны Ўладыка Архібіскуп Кірыл (Васіль), Яго Эксцэленцыя Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Апостальскі нунцый у Беларусі, Яго Эксцэленцыя Архібіскуп-Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч і Яго Эксцэленцыя Біскуп Уладзіслаў Блін, Біскуп Віцебскі.


АЎТОРАК, 8 траўня 2012 г.

СЛОНІМ
15:30 Акафіст перад рымскай іконай Жыровіцкай Маці Божай (у рыма-каталіцкім касцёле св. Андрэя)
У Акафісце бяруць удзел Высокадастойны Ўладыка Архібіскуп Кірыл (Васіль), Яго Эксцэленцыя Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Апостальскі нунцый у Беларусі і Яго Эксцэленцыя Біскуп Аляксандр Кашкевіч, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.

ІВАЦЭВІЧЫ
18:00 Боская Літургія (у рыма-каталіцкім касцёле ў Івацэвічах)
– узначальвае Высокадастойны Ўладыка Архібіскуп Кірыл (Васіль) пры ўдзеле Апостальскага нунцыя у Беларусі Яго Эксцэленцыі Архібіскупа Клаўдыё Гуджэроцці і Яго Эксцэленцыі Біскупа Казіміра Вялікасельца, дапожнага Біскупа Пінскай дыяцэзіі.


СЕРАДА, 9 траўня 2012 г.

ХАТЫНЬ (мемарыял)
11:00 Святая Імша (якую ўзначаліць кс. Дэкан Уладзіслаў Завальнюк)
і Паніхіда за ахвяры вайны, якую ўзначаліць Высокадастойны Архібіскуп Кірыл.

МІНСК
15:45 Касцёл святых Сымона і Алены – ніжні зал
Адкрыццё выставы акварэляў “Уніяцкая архітэктура Беларусі" (аўтарства Зміцера Мшара).

16:00 Канферэнц-зал Чырвонага касцёла – Канферэнцыя на тэму: “Значэнне традыцыі Хрысціянскага Ўсходу для Сусветнай Царквы”;удзельнічаюць святары, богапасвячаныя асобы, семінарысты, свецкія вернікі абодвух абрадаў.

17:15 Ніжні зал Чырвонага касцёла – Прэс-канферэнцыя Яго Экцэленцыі Архібіскупа Кірыла.

19:00 Касцёл святых Сымона і Алены – галоўны храм
Святая Імша, якую служаць Апостальскі нунцый у Беларусі Яго Эксцэленцыя Архібіскупа Клаўдыё Гуджэроцці і Яго Эксцэленцыя Архібіскуп-Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Казанне прамовіць Высокадастойны Ўладыка Архібіскуп Кірыл.

5.05.2012

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier