Вялебны мучанік Лук'ян, прасьвітар Антыяхійскі

Нарадзіўся ў сірыйскім горадзе Самасаце. У 12-летнім узросьце ён застаўся сіратой. Лук'ян раздаў маёмасьць жабракам, а сам пайшоў у горад Эдэсу да спавяданніка Макарыя, пад кіраўніцтвам якога старанна чытаў Сьвятое Пісаньне і вучыўся падзвіжніцкаму жыцьцю. За набожнасьць і дбайны распаўсюд хрысьціянства сярод юдэяў і язычнікаў Лук'ян быў пастаўлены прэсьвітарам. У Антыёхіі сьвяты Лук'ян адкрыў школу, дзе сабраў мноства вучняў і навучаў іх кніжнай прамудрасьці. Сьвяты Лук'ян займаўся навуковымі працамі, выпраўляў тэкст Сьвятога Пісаньня, сапсаваны перапісчыкамі і ерэтыкамі [1]. У ганеньне Дыёклетыяна сьвяты Лук'ян быў схоплены па даносе ерэтыкоў і адпраўлены ў нікамідыйскую вязьніцу.
Ад шматлікіх страшных катаваньняў і голаду сьвяты Лук'ян сканаў у вязьніцы. Перад сьмерцю, жадаючы прычасціцца Хрыстовых Таямніц на сьвята Багаяўленьня, прыкаваны ланцугамі да ложа пакутнік-прэсьвітар зьдзейсніў Бяскроўную Ахвяру на сваіх грудзях, і ўсе хрысьціяне, якія знаходзіліся ў вязьніцы, прычасьціліся. Цела сьвятога пакутніка было кінута ў мора, але праз 30 дзён дэльфіны вынесьлі яго на бераг. Вернікі з гонарам пахавалі шматпакутнае цела сьвятога Лук'яна.