Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь

Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь


4.05.2012.
Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы БеларусьУ Беларусь прыбывае Сакратар Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў.

Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што ад 7 да 10 мая 2012 г. з візітам у Беларусі будзе Яго Эксцэленцыя Уладыка Цырыль Васіль (Cyril Vasil’), з Таварыства Ісуса (Ордэн Езуітаў), тытулярны Архібіскуп Толемайды ў Лібіі, Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў.

У дні, у якіх Беларусь святкуе Дзень Перамогі і ўзгадвае шматлікія ахвяры вайны, Каталіцкая Царква адзначае 70-ыя ўгодкі мучаніцкага подзвігу жыхароў рэгіёнаў Палесся і Слонімшчыны, спалення нацыстамі вёсак грэка-каталіцкай парафіі Бабровічы і арышту Апостальскага Экзарха грэка-католікаў Беларусі Антона Неманцэвіча, з Таварыства Ісуса (Ордэн Езуітаў).

Архібіскуп перадасць прывітанне ад Святога Айца і сустрэнецца з каталіцкімі біскупамі і вернікамі Беларусі, як лацінскага (рымскага) так і візантыйскага (грэка-каталіцкага) абраду, сустрэнецца з намеснікам міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, паслом Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе, Спадаром Сяргеям Алейнікам і з Патрыяршым Экзархам ўсёй Беларусі, Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Яго Высокапраасвяшчэнствам Філарэтам.

Архібіскуп затрымаецца ў малітве на месцах пакутніцтва знішчаных супольнасцей і правядзе ў Мінску канферэнцыю на тэму “Значэнне хрысціянскага Ўсходу для Паўсюднай Царквы”, дзе таксама ўзначаліць Святую Імшу.

Мінск, 3 мая 2012 г.

Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь

Вярнуцца назад