Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 1 красавіка 2012 - Уваход Гасподні ў Ерусалім – Усяночнае чуванне моладзі

1 красавіка 2012 - Уваход Гасподні ў Ерусалім – Усяночнае чуванне моладзі


28.03.2012.
1 красавіка 2012 - Уваход Гасподні ў Ерусалім – Усяночнае чуванне моладзіУ суботу 31 сакавіка 2012 г. у капліцы парафіі Іконы Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску (зав. Снежны, д. 7; станцыя метро "Маладзёжная"), у 18:30 адбудзецца Усяночнае чуванне свята.

Нашага Збаўцу які перад сваёй жыццядайнаю смерцю ўваходзіў у Ерусалім вітала моладзь.
Традыцыйна мінская грэка-каталіцкая моладзь напярэдадні Тыдня пакутаў Хрыстовых (Страсным тыднем) збіраецца разам, каб прывітаць Госпада як свайго Збаўцу - увечар перад святам Увахода Госпада ў Ерусалім.

Малітва ўсяночнага чування складаецца з Вячэрні і Ютрані, напрыканцы якой будуць асвечаны вербы.

Сардэчна запрашаем не толькі моладзь.

Вярнуцца назад