Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Вечная памяць - larqàd b'issalàm

Вечная памяць - larqàd b'issalàm


17.03.2012.
Вечная памяць - larqàd b'issalàmПаніхіда на магіле Архімандрыта Віргінія

У суботу, 17 сакавіка 2012 г., на могілках ў мястэчку Santo Stefano Lodigniano Патрыярх Грэка-Каталіцкай Мелхіцкай Царквы Яго Блаславенства РЫГОР II (GREGORIOS II), узначаліў Паніхіду на магіле Архімандрыта Віргінія (Virginio Fogliazza), які адышоў у вечнасць 19 лютага 2012 г.

Вечная памяць - larqàd b'issalàmАрхімандрыт Мелхіцкага Патрыярхата Антыяхіі Віргіній быў настаяцелем італійскага аддзялення Патрыяршага Ордэна Святога Крыжаі адначасова кіраўніком Цэнтра Ўсходняй Духоўнасці называным EREMO (Пустэля) у мясціне Chiaviccone каля горада Лоды (Lodi).

Ён быў вялікім прыяцелем і дабрадзеем нашае Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, падтрымліваў нашую выдавецкую дзейнасць (у тым ліку выданне Службоўніка) ды ў сваёй Пустэлі неаднаразова гасціў у сябе беларускіх грэка-каталіцкіх семінарыстаў ды іншых пілігрымаў.

Вечная памяць - larqàd b'issalàmУ Паніхідзе за душу заснулага Архімандрыта Віргінія, якая была адслужана па-грэцку, па-арабску і па-італійску, удзельнічалі Архімандрыты Мелхіцкага Патрыярхата Антыяхіі, якія нясуць служэнне ў Італіі, а таксама Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек).

Вечная памяць - larqàd b'issalàm!

Вярнуцца назад