Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Успамін сведчання Францішка Скарыны, Экзарха Антона і Архімандрыта Андрэя
Успамін сведчання Францішка Скарыны, Экзарха Антона і Архімандрыта Андрэя14.03.2012. |
|
11 сакавіка 2012, у Крыжапаклонную Нядзелю, па запрашэнні Экзарха Грэка-Каталіцкай Царквы ў Чэскай Рэспубліцы Высокадастойнага Ўладыкі Ладзіслава (Гучка), Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек) наведаў беларускую грэка-каталіцкую парафію Дабравешчання Насвяцейшай Багародзіцы ў Празе, якая рэгулярна збіраецца на малітву ў храме святых Кузьмы і Дзям’яна і якою апякуецца а. Андрэй Абламейка. У гэтым жа святле Крыжа Хрыстовага хочам таксама ўзгадаць вялікі духоўны подзвіг Францішка Скарыны, які 495 год таму, у Празе, пачынаў выдаваць Біблію на старабеларускай мове. Сёння тут, у Празе, беларускай грэка-каталіцкай парафіі хачу падараваць плён духоўнага подзвігу аднаго з вучняў Архімандрыта Андрэя – друйскага марыяніна а. Уладзіслава Чарняўскага – ягоны пераклад Бібліі на беларускую мову. Гэта плён сапраўды вялікага подзвігу і крыжовага шляху а. Уладзіслава. Усім вернікам жадаю, каб чыталі Біблію на роднай мове ў святле Крыжа Хрыстовага, каб гэтае чытанне заахвочвала ўсіх нас да духоўнага і культурнага подзвігу любіць нашу родную мову”, – сказаў Архімандрыт Сяргей у казанні. Вярнуцца назад |