
У суботу, 11 лютага 2012 г., споўнілася 60 гадоў ад моманту пакутніцкай смерці "ex aerumnis carceris" (ад знясілення) у лагеры пад Тайшэтам а. Андрэя Цікоты M.I.C.

У нядзелю 12 лютага 2012 г. у Маладзечне рыма-католікі і грэка-католікі супольна ўзгадалі пакутніцкую смерць а. Андрэя Цікоты.





Менавіта ў Маладзечне працаваў душпастырам у 1917-1918 гг. а. Андрэй Цікота. Таму пробашч рыма-каталіцкай парафіі св. Язэпа кс. Прэлат Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі ды Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек) прынялі рашэнне супольна адзначыць гэтыя ўгодкі пакутніцкай смерці.
У святой Імшы а 13:00 у касцёле св. Язэпа, якую ўзначаліў кс. Прэлат Эдмунд у саслужэнні кс. вікарага Андрэя ды Архімандрыта Сяргея, маліліся раза рыма-католікі ды вернікі мясцовай грэка-каталіцкай парафіі Хрыста Чалавекалюбцы.
Гэта дало магчымасць сумесна ўзгадаць у малітве шматбаковае душпастырскае служэнне і сведчанне архімандрыта Андрэя ў Беларусі і па-за яе межамі. У казанні Архім. Сяргей нагадаў, што ўжо а. Язэп Германовіч вельмі трапна пісаў пра Архімандрыта Андрэя: “стаўся ахвярай за Веру і Бацькаўшчыну”.
Кс. Прэлат Эдмунд падкрэсліў, што мы узгадваем гісторыю, каб быць мужнымі вернікамі у сучаснасці.
Фатаграфіі: Дзмітры Фруцкі, Маладзечна