Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > У Маладзечне рыма-католікі і грэка-католікі супольна ўзгадалі пакутніцкую смерць Архімандрыта Андрэя Цікоты
У Маладзечне рыма-католікі і грэка-католікі супольна ўзгадалі пакутніцкую смерць Архімандрыта Андрэя Цікоты13.02.2012. |
|
У святой Імшы а 13:00 у касцёле св. Язэпа, якую ўзначаліў кс. Прэлат Эдмунд у саслужэнні кс. вікарага Андрэя ды Архімандрыта Сяргея, маліліся раза рыма-католікі ды вернікі мясцовай грэка-каталіцкай парафіі Хрыста Чалавекалюбцы. Гэта дало магчымасць сумесна ўзгадаць у малітве шматбаковае душпастырскае служэнне і сведчанне архімандрыта Андрэя ў Беларусі і па-за яе межамі. У казанні Архім. Сяргей нагадаў, што ўжо а. Язэп Германовіч вельмі трапна пісаў пра Архімандрыта Андрэя: “стаўся ахвярай за Веру і Бацькаўшчыну”. Кс. Прэлат Эдмунд падкрэсліў, што мы узгадваем гісторыю, каб быць мужнымі вернікамі у сучаснасці. Фатаграфіі: Дзмітры Фруцкі, Маладзечна Вярнуцца назад |