
У 34-й Еўрапейскай сустрэча моладзі у Берліне прымае ўдзел больш за 30 тыс. маладых людзей. Супольнасць з Тэзэ на гэты раз запрасіла 700 маладых беларусаў, 6000 палякаў, 2000 харватаў, украінцаў і французаў, 1800 італьянцаў, сотні літоўцаў, румын, партугальцаў.
Да ўдзельнікаў Сустрэчы маладых еўрапейцаў прыёр Супольнасці брат Алойс накіраваў спецыяльнае пасланне «На шляху да новай салідарнасці», асновай якой ён лічыць давер між вернікамі розных рэлігій і няверуючымі.
Асаблівасцю цяперашняга свята з'яўляецца, што на Сустрэчы прысутныя госці з Гон Конгу, Японіі, Карэі і Аргенціны.
Да ўдзельнікаў Сустрэчы свае пасланні скіравалі шматлікія рэлігійныя і палітычныя кіраўнікі.
Яго Святасць Папа Бенядыкт у сваім пасланні заклікае моладзь “паглыбіць крыніцы даверу і адкрыць шляхі ва ўсім свеце”. “Давер не з’яўляецца сляпой наіўнасцю. Вызваляючы вас ад стаху давер, які мае за аснову вашу веру ў Хрыста і прысутнасць Святога Духа у вашых сэрцах, робіць вас гатовымі адказаць на шматлікія выклікі і перамагаць цяжкасці, з якімі сёння павінны змагацца мужчыны і жанчыны”, - напісаў Святы Айцец.
Канстантынопальскі Патрыярх Барталамей І у сваім пасланні да моладзі, нагадаўшы, што жыццё чалавека часта параўноўваецца падарожжам, падобным да пілігрымкі, падкрэслівае, што чалавечая салідарнасць не павінна быць толькі лозунгам палітычных партый. “Гэта імкненне чалавека, як у дзеянні так і ў малітве”.
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл нагадвае, што садзейнічанне чалавечай салідарнасці мае свае карані ў Аб’яўленні Божага Нараджэння: “Боскае сыноўства ўсіх людзей значыць братэрства паміж імі, перавышае ўсе нацыянальныя і сацыяльныя адрозненні”.
Генеральны Сакратар Сусветнай Рады Цэркваў пастар Олав Твейт напісаў, што сёння свет поўны няпэўнасці. “Сітуацыі і абставіны могуць быць цяжкімі, але калі будзем аб’яднанымі і моцна верыць ў тое, што нічога не можа быць перашкодай паміж намі і любоў’ю Хрыста, гэтыя няпэўнасці мы зможам станоўча вырашыць”, - напісаў пастар.
Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун напісаў да моладзі, сабранай ў Берліне, што ў свеце, “дзе існуе недавер да розных устаноў і многія людзі расчараваныя ўстаноўленым парадкам, салідарнасць з’яўляецца сапраўдным фундаментам глабальных рашэнняў”.
Канцлер Германіі Ангела Меркель адзначыла ў сваім пасланні, што ў Берліне, месцы сустрэчы моладзі, шматлікія помнікі горада нагадваюць аб тым, што свабода і дэмакратыя павінны заўсёды быць нанава перажываныя і ажыццяўляныя, каб існаваць ў свеце
Паводле Ватыканскага рыдыё.