Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Бенядыкт ХVI да еўрапейскай моладзі: “Адкрыйце шляхі даверу ва ўсім свеце”
Бенядыкт ХVI да еўрапейскай моладзі: “Адкрыйце шляхі даверу ва ўсім свеце”30.12.2011. |
|
Да ўдзельнікаў Сустрэчы маладых еўрапейцаў прыёр Супольнасці брат Алойс накіраваў спецыяльнае пасланне «На шляху да новай салідарнасці», асновай якой ён лічыць давер між вернікамі розных рэлігій і няверуючымі. Асаблівасцю цяперашняга свята з'яўляецца, што на Сустрэчы прысутныя госці з Гон Конгу, Японіі, Карэі і Аргенціны. Да ўдзельнікаў Сустрэчы свае пасланні скіравалі шматлікія рэлігійныя і палітычныя кіраўнікі. Яго Святасць Папа Бенядыкт у сваім пасланні заклікае моладзь “паглыбіць крыніцы даверу і адкрыць шляхі ва ўсім свеце”. “Давер не з’яўляецца сляпой наіўнасцю. Вызваляючы вас ад стаху давер, які мае за аснову вашу веру ў Хрыста і прысутнасць Святога Духа у вашых сэрцах, робіць вас гатовымі адказаць на шматлікія выклікі і перамагаць цяжкасці, з якімі сёння павінны змагацца мужчыны і жанчыны”, - напісаў Святы Айцец. Канстантынопальскі Патрыярх Барталамей І у сваім пасланні да моладзі, нагадаўшы, што жыццё чалавека часта параўноўваецца падарожжам, падобным да пілігрымкі, падкрэслівае, што чалавечая салідарнасць не павінна быць толькі лозунгам палітычных партый. “Гэта імкненне чалавека, як у дзеянні так і ў малітве”. Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл нагадвае, што садзейнічанне чалавечай салідарнасці мае свае карані ў Аб’яўленні Божага Нараджэння: “Боскае сыноўства ўсіх людзей значыць братэрства паміж імі, перавышае ўсе нацыянальныя і сацыяльныя адрозненні”. Генеральны Сакратар Сусветнай Рады Цэркваў пастар Олав Твейт напісаў, што сёння свет поўны няпэўнасці. “Сітуацыі і абставіны могуць быць цяжкімі, але калі будзем аб’яднанымі і моцна верыць ў тое, што нічога не можа быць перашкодай паміж намі і любоў’ю Хрыста, гэтыя няпэўнасці мы зможам станоўча вырашыць”, - напісаў пастар. Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун напісаў да моладзі, сабранай ў Берліне, што ў свеце, “дзе існуе недавер да розных устаноў і многія людзі расчараваныя ўстаноўленым парадкам, салідарнасць з’яўляецца сапраўдным фундаментам глабальных рашэнняў”. Канцлер Германіі Ангела Меркель адзначыла ў сваім пасланні, што ў Берліне, месцы сустрэчы моладзі, шматлікія помнікі горада нагадваюць аб тым, што свабода і дэмакратыя павінны заўсёды быць нанава перажываныя і ажыццяўляныя, каб існаваць ў свеце Паводле Ватыканскага рыдыё. Вярнуцца назад |