Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Апостальскі Нунцый Уладыка Клаўдыё прыняў удзел у перадкаляднай сінаксе грэка-каталіцкага духавенства
Апостальскі Нунцый Уладыка Клаўдыё прыняў удзел у перадкаляднай сінаксе грэка-каталіцкага духавенства16.12.2011. |
|
*** Пасля абеда Апостальскі Нунцый, па запрашэнні Архімандрыта Сяргея, наведаў грэка-каталіцкі храм св. Параскевы ў Полацку, дзе удзельнічаў у Акафісце ў гонар Найсвятой Багародзіцы і накіраваў да грэка-каталіцкіх святароў пастырскае слова. Гэтая душпастырская сінакса працягнулася ў парафіяльным доме, за гасцінным сталом, які падрыхтавалі а. Аляксандр і матушка Таццяна Шаўцовы. На ёй былі абмяркаваныя прыярытэты душпастырскага служэння ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі на бліжэйшы час. На заканчэнне Апостальскі Нунцый перадаў сваё блаславенне і святочныя пажаданні усім святарам, іхнім сем’ям і вернікам парафіяў, на якіх яны служаць. Вярнуцца назад |