Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Апостальскі Нунцый узначаліў сьвяткаваньне памяці сьв. апостала Андрэя
Апостальскі Нунцый узначаліў сьвяткаваньне памяці сьв. апостала Андрэя28.11.2011. |
|
У капліцы грэка-каталіцкага душпастырскага Цэнтра сьв. Язэпа была адслужана ўрачыстая Боская Літургія, якую ўзначаліў Высокадастойны Ўладыка Архібіскуп Клаудыё Гуджэроцці, Апостальскі Нунцый у Беларусі, які скіраваў да шматлікіх вернікаў сваё душпастырскае слова. Сярод шаноўных гасьцей на Ўрачыстасьці прысутнічалі прадстаўнікі гарадскіх і раённых уладаў. На заканчэньні Літургіі прадстаўнікі мінскіх парафій і парафіяльных груп падзякавалі Высокадастойнаму Ўладыку Клаудыё за яго пастырскую апеку і папрасілі блаславеньне для дзейнасьці парафій і розных ініцыятываў, якія яны рэалізуюць. Фота Аляксандры Шчыглінскай Вярнуцца назад |