26 жніўня 2026 года ў рамках візіту ў Расію сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі наведаў маскоўскі храм Хрыста Збаўцы. Напярэдадні адбылася яго сустрэча з мітрапалітам Валакаламскім Антоніем, у ходзе якой былі разгледжаны пытанні ўзаемнага інтарэсу для Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы.
Другі дзень візіту сакратара па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, арцыбіскупа Пола Рычарда Галахера, у сталіцу Расійскай Федэрацыі быў прысвечаны наведванню храма Хрыста Збаўцы. Арцыбіскупа Галахера сустрэў намеснік старшыні Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Ігар Выжанаў. Напярэдадні, у аўторак, 25 жніўня 2026 года, адбылася афіцыйная сустрэча ватыканскага дыпламата з кіраўніком аддзела, Мітрапалітам Валакаламскім Антоніем.