Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


11.03.2022

У Львове з удзелам спецыяльнага пасланніка Папы Францішка адбылася экуменічная малітва за мірУ чацвер 10 сакавіка ў мітрапалітальнай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Львове адбылася экуменічная малітва за Украіну, у якой узялі ўдзел прадстаўнікі розных канфесій і рэлігій.

 

Набажэнства ўзначаліў спецыяльны пасланнік Папы Францішка кардынал Конрад Краеўскі, Папскі элемазінарый, які прыехаў у ахопленую вайной Украіну, каб прынесці благаслаўленне і дапамогу ад Святога Айца.

11.03.2022

Усеўкраінская Рада Цэркваў скіравала Зварот да рэлігійных  лідараў Беларусі9 сакавіка Усеўкраінская Рада Цэркваў і рэлігійных арганізацый скіравала Зварот да рэлігійных лідараў Рэспублікі Беларусь пра недапушчальнасць уцягвання беларускага войска ў вайну супраць Украіны.

 

У Звароце, апублікаваным на ўкраінскай, беларускай і рускай мовах, адзначаецца, што «гэтая вайна прынесла Украіне шмат пакут, разбурэнняў, гібелі мірных жыхароў і дзяцей, а таксама вымусіла ратавацца ад абстрэлаў больш за два мільёны грамадзян Украіны, якія сталі бежанцамі».

11.03.2022

Святы Пасад: бамбардзіроўка дзіцячай бальніцы непрымальнаяДзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы Францішка кардынал П’етро Паралін выказаў абурэнне ў сувязі з бамбардзіроўкай дзіцячай бальніцы ва ўкраінскім Марыупалі, а таксама запэўніў у гатоўнасці Святога Пасаду пасярэднічаць у вырашэнні канфлікту паміж Расіяй і Украінай.

 

«Бамбардзіроўка дзіцячай бальніцы з’яўляецца непрымальнай і беспрычыннай», — сказаў кардынал Дзяржсакратар падчас сустрэчы з журналістамі, каментуючы паведамленне пра расійскі авіяцыйны ўдар па бальніцы з радзільным і педыятрычным аддзяленнем у Марыупалі.

 

Як паведаміла 10 сакавіка Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, кардынал Паралін заўважыў, што прастора для перамоў з’яўляецца абмежаванай, аднак выказаў спадзяванне на тое, што ўсё ж атрымаецца прыйсці да перагаворнай пазіцыі.

7.03.2022

Папа Францішак: ва Украіне цякуць рэкі крыві і слёзПадчас нядзельнай малітвы Анёл Панскі, якая 6 сакавіка 2022 года прайшла ў Ватыкане, Францішак скіраваў заклік у сувязі з драматычнай сітуацыяй ва Украіне.

 

“Дарагія браты і сёстры, ва Украіне цякуць рэкі крыві і слёз. Гэта не проста ваенная аперацыя, а вайна, якая сее смерць, разбурэнне і беднасць. Ахвяр становіцца ўсё больш, як і людзей, якія ўцякаюць, асабліва маці і дзяцей. У гэтай шматпакутнай краіне кожную гадзіну драматычным чынам узрастае патрэба ў гуманітарнай дапамозе.

4.03.2022
З братэрскай любоўю і салідарнасцю

Зварот Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

 

Мы, каталіцкія біскупы Беларусі, разам з нашымі вернікамі глыбока заклапочаныя тым, што працяглы палітычны канфлікт паміж Расіяй і Украінай перайшоў у фазу вайны. У выніку гінуць людзі, разбураюцца гарады, населеныя пункты і інфраструктура, сотні тысяч бежанцаў вымушаны шукаць прытулку на чужыне.

 

Вайна — гэта злачынства супраць Бога і чалавека, якое заслугоўвае рашучага і неадкладнага асуджэння (пар. Другі Ватыканскі Сабор, Канстытуцыя Gaudium et spes, 80).

28.02.2022
І ТЫДЗЕНЬ ВЯЛІКАГА ПОСТУ 2022 г.У парафіях Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы Вялікі Пост – духовая падрыхтоўка да Пасхі Гасподняй пачынаецца ў панядзелак – 28 лютага 2022 г.

 

Першы тыдзень Вялікага Посту характэрызуецца вячэрняй малітвай, на якой чытаецца Вялікі пакаянны канон Пачэснага Андрэя Крыцкага - з зямнымі паклонамі. У пятніцу служыцца Літургія раней асвячаных Дароў.

28.02.2022
Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі  ў сувязі з канфліктам ва Украіне26 лютага Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі скіравала Паведамленне ў сувязі з ваенным канфліктам, які працягваецца ва Украіне.
28.02.2022

Папа Францішак размаўляў па тэлефоне з прэзідэнтам Украіны26 лютага Папа Францішак правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

 
Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, гэтую інфармацыю пацвердзіў кіраўнік Прэс-службы Святога Пасаду Матэо Бруні.


Размова Пантыфіка з украінскім лідарам адбылася на фоне трагічных паведамленняў з фронтаў ваенных дзеянняў па ўсёй Украіне, у тым ліку ў Кіеве.

26.02.2022

Каталіцкія біскупы Расіі: супрацьстаяць ілжы і нянавісці24 лютага Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Расіі выступіла са Зваротам адносна ўзброенага супрацьстаяння паміж Расіяй і Украінай.


Зварот быў апублікаваны на сайце расійскага каталіцкага епіскапату catholic-russia.ru.

 

Звяртаючыся да вернікаў і духавенства, іерархі Каталіцкага Касцёла ў Расійскай Федэрацыі выказалі сваё глыбокае ўзрушэнне тым, што, «нягледзячы на ўсе намаганні па прымірэнні, палітычны канфлікт паміж Расіяй і Украінай перайшоў ва ўзброенае супрацьстаянне», якое «нясе смерць і разбурэнне і пагражае бяспецы ўсяго свету».

17.02.2022

Маскоўскі Патрыярхат: сустрэча Папы і Патрыярха магчыма ўжо сёлетаАб падрыхтоўцы другой сустрэчы Папы Францішка з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам (Гундзяевым) распавёў Старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапаліт Іларыён (Алфееў).


Пра гэта са спасылкай на інтэрв’ю, дадзенае высокім іерархам Рускай Праваслаўнай Царквы французскаму каталіцкаму тэлеканалу КТО, 16 лютага паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier