У парафіях Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы Вялікі Пост – духовая падрыхтоўка да Пасхі Гасподняй пачынаецца ў панядзелак – 28 лютага 2022 г.
Першы тыдзень Вялікага Посту характэрызуецца вячэрняй малітвай, на якой чытаецца Вялікі пакаянны канон Пачэснага Андрэя Крыцкага - з зямнымі паклонамі. У пятніцу служыцца Літургія раней асвячаных Дароў.
Расклад Службаў у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска
ПАНЯДЗЕЛАК – 28.02.2022, АЎТОРАК – 1.03.2022, СЕРАДА – 2.03.2022, ЧАЦВЕР – 3.03.2022
Вялікі пакаянны канон св. Андрэя Крыцкага служыцца
а гадз. 18:30 - у Парафіі Святога Духа (Чырвоны касцёл – ніжні храм)
а гадз. 18:30 - у Парафіі Праведнага Язэпа і Парафіі св. Міколы Цудатворцы
(ў капліцы Душпастырскага Цэнтра святога Язэпа: вул. Арджанікідзэ д. 6,
ст. метро «Аўтазаводская»)
СЕРАДА – 2.03.2022
Літургія раней асвячаных Дароў
а гадз. 18:30 - у Парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі
(ў капліцы Душпастырскага Цэнтра, зав. Снежны д. 7, ст. метро «Маладзёжная»)
ПЯТНІЦА – 4.03.2022
Літургія раней асвячаных Дароў
а гадз. 18:30 - у Парафіі Святога Духа
а гадз. 18:30 - у Парафіі Праведнага Язэпа і Парафіі св. Міколы Цудатворцы
СУБОТА – 5.03.2022
у Парафіі Праведнага Язэпа і Парафіі св. Міколы Цудатворцы
а гадз. 18:00 – Боская Літургія св. Яна Залатавуснага