Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


9.04.2022

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 10.04.22, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы.

9.04.2022

Рэкалекцыі - дзень трэці.

Архіўны запіс велікапосных рэкалецый а. Андрэя Буйніча.

 

9.04.2022

Разважанні да Крыжовага шляху ў Калізеі падрыхтуюць сем’іДля набажэнства Крыжовага шляху, якое штогод у Вялікую пятніцу праходзіць у рымскім Калізеі з удзелам Святога Айца, разважанні да чатырнаццаці стацый і малітву сёлета падрыхтуюць сем’і.

 

Такое даручэнне зрабіў Папа Францішак з нагоды пятай гадавіны апостальскай адгартацыі Amoris laetitia, а таксама Года сям’і, абвешчанага ў Касцёле. Як паінфармаваў кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду Матэа Бруні, у падрыхтоўцы тэкстаў прымуць удзел некаторыя сем’і, звязаныя з валанцёрскімі каталіцкімі таварыствамі і супольнасцямі.

 

У залежнасці ад выбраных тэм, як ададаў Матэа Бруні, сем’і будуць несці крыж ад стацыі да стацыі.

 

Ян Глінскі - Vatican News

8.04.2022

Рэкалекцыі - дзень другі.

Архіўны запіс велікапосных рэкалецый а. Андрэя Буйніча.

 

8.04.2022

"НА МІЛАСЭРНАСЦЬ ХРЫСТА СПАДЗЯЕМСЯ"Духовую, малітоўную падтрымку ўдзельнікаў  Экстрэмальнага Крыжовага шляху (Экстрэмальнай Крыжовай дарогі - ЭКД), што праходзіць у ноч з 8 на 9 красавіка 2022,  арганізуе Грэка-каталіцкая парафія Святога Духа ў Мінску. 

У ноч 8/9 красавіка адна група ЭКД ідзе па маршруце: Удзела (Глыбоцкі раён) – Варапаева (Пастаўскі раён); другая група ЭКД праходзіць па маршруце Віцебск - Шуміліна.


З блаславення Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі архім. Сяргея (які на мінулых днях наведаў Полацк і Удзела), сёння - 8 красавіка 2022 - Боская Літургія ў мінскай Парафіі Святога Духа ў 18:30 (у Чырвоным касцёле - у ніжнім храме) будзе служыцца ў інтэнцыі ўдзельнікаў ЭКД. 

8.04.2022

Экстрэмальны Крыжовы шлях сёння пройдзе ў БеларусіДва гады таму мы пісалі пра экстрэмальны Крыжовы шлях — незвычайную малітоўную ініцыятыву польскіх католікаў. Цяпер узяць удзел у такім набажэнстве можна і ў Беларусі.


Як паведамляе Catholicnews.by, экстрэмальны Крыжовы шлях пройдзе ў ноч з 8 на 9 красавіка па маршруце Удзела (Глыбоцкі раён) – Варапаева (Пастаўскі раён), што складае каля 40 км.

Арганізуюць незвычайнае начное набажэнства ў экстрэмальных умовах айцы францішкане.

 

Крыжовы шлях распачнецца 8 красавіка а 21-й гадзіне святой Імшой у касцёле ў Удзеле, а завершыцца раніцай наступнага дня ў Варапаеве, дзе з 7-й да 9-й гадзіны прадугледжана снеданне і раз’езд.

8.04.2022

Малады езуіт склаў «Літанію за Украіну»Польскі езуіт брат Дамінік Дубель SI склаў «Літанію за Украіну» — паэтычны і музычны твор-малітву, у якім даручае церпячую ад вайны краіну Маці Божай.


Кароткую размову з аўтарам гэтай шчымлівай малітвы апублікавала 7 красавіка Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ.

 

Брат дамінік, глыбока ўзрушаны тым, што адбываецца ва Украіне, прызнаецца, што часам нават не стае сіл, каб усклікаць да Бога. «Аднак я не толькі не хачу, але, хіба што, і не змог бы перажыць тое, што адбываецца, без Яго. Толькі Ён дае надзею і сілы, каб не патануць у роспачы і нянавіці», — кажа брат Дамінік.

7.04.2022

Рэкалекцыі - дзень першы.

Архіўны запіс велікапосных рэкалецый а. Андрэя Буйніча.

 

7.04.2022

У Львове прайшла экуменічная малітва за ахвяр вайны ва УкраінеУвечары 5 красавіка у Львове адбылася экуменічная малітва за ахвяр вайны, якая з 24 лютага ідзе ва Украіне.


Як паведаміў сайт Львоўскай архідыяцэзіі Рыма-Каталіцкага Касцёла ва Украіне rkc.lviv.ua, прадстаўнікі ўсіх веравызнанняў шматканфесійнага горада сабраліся на плошчы каля помніка Тарасу Шаўчэнку, каб разам памаліцца аб вечным супакоі для кожнага нявінна закатаванага дзіцяці, жанчыны; за кожную цывільную асобу, чыё жыццё абарвалася ад рук ваенных злачынцаў.

 

Сабраныя маліліся таксама за загінулых вайскоўцаў, якія аддалі жыццё, абараняючы сваю Бацькаўшчыну ад захопнікаў і забойцаў.

6.04.2022
Папа Францішак маліўся за ахвяр разні ў Бучы і іншых месцах Украіны6 красавіка 2022 года, напрыканцы агульнай аўдыенцыі, Папа спаслаўся на вайну на тэрыторыі Украіны і памаліўся з украінскімі дзецьмі, якія знайшлі прытулак у Рыме.

 

“Апошнія навіны з Украіны замест таго, каб прынесці палёгку і надзею, сведчаць аб новых зверствах, такіх як разня ў Бучы: усё больш жахлівая жорсткасць, скіраваная таксама супраць мірных жыхароў, жанчын і безабаронных дзяцей. Яны – ахвяры, чыя нявінная кроў кліча да неба і просіць: Пакладзіце канец гэтай вайне! Прымусьце змоўкнуць зброю! Перастаньце сеяць смерць і разбурэнне! Давайце разам маліцца за гэта!”, - звярнуўся Францішак.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier