Пошук

Каляндар

 

Папа Францішак маліўся за ахвяр разні ў Бучы і іншых месцах Украіны  


Папа Францішак маліўся за ахвяр разні ў Бучы і іншых месцах Украіны6 красавіка 2022 года, напрыканцы агульнай аўдыенцыі, Папа спаслаўся на вайну на тэрыторыі Украіны і памаліўся з украінскімі дзецьмі, якія знайшлі прытулак у Рыме.

 

“Апошнія навіны з Украіны замест таго, каб прынесці палёгку і надзею, сведчаць аб новых зверствах, такіх як разня ў Бучы: усё больш жахлівая жорсткасць, скіраваная таксама супраць мірных жыхароў, жанчын і безабаронных дзяцей. Яны – ахвяры, чыя нявінная кроў кліча да неба і просіць: Пакладзіце канец гэтай вайне! Прымусьце змоўкнуць зброю! Перастаньце сеяць смерць і разбурэнне! Давайце разам маліцца за гэта!”, - звярнуўся Францішак.

 

Святы Айцец паказаў паліты крывёй украінскі сцяг, прывезены яму напярэдадні з Бучы. Ён прадставіў групу ўкраінскіх дзяцей, якія прысутнічалі ў Зале Паўла VI, і папрасіў прывітаць іх і памаліцца за іх і разам з імі.

 

“Гэтыя дзеці былі вымушаны ўцячы і прыехаць на чужыну. Гэта адзін з пладоў вайны. Не забывайма пра іх і не забывайма пра ўкраінскі народ. Цяжка быць вырваным са сваёй зямлі, калі віной усяму – вайна”, - адзначыў Папа.

 

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News


6.04.2022

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier