Пошук
Нядзельнае казаньне
|
аўторак
ЛІСТАПАДА |
У Львове прайшла экуменічная малітва за ахвяр вайны ва Украіне
Як паведаміў сайт Львоўскай архідыяцэзіі Рыма-Каталіцкага Касцёла ва Украіне rkc.lviv.ua, прадстаўнікі ўсіх веравызнанняў шматканфесійнага горада сабраліся на плошчы каля помніка Тарасу Шаўчэнку, каб разам памаліцца аб вечным супакоі для кожнага нявінна закатаванага дзіцяці, жанчыны; за кожную цывільную асобу, чыё жыццё абарвалася ад рук ваенных злачынцаў.
Сабраныя маліліся таксама за загінулых вайскоўцаў, якія аддалі жыццё, абараняючы сваю Бацькаўшчыну ад захопнікаў і забойцаў.
«Гэтая малітва, якую мы толькі што правялі ў самым сэрцы Львова за ахвяр вайны, што працягваецца на тэрыторыі нашай дзяржавы вось ужо 41-ы дзень, вельмі нам патрэбная.
Без малітвы мы не адолеем гэтае зло, якое прыйшло ў нашую краіну.
Таму мы не спынім гэтай вайны толькі мілітарнымі сродкамі ці дыпламатычным шляхам. Тут без малітвы і посту мы не справімся.
Таму ўсе мы ва Украіне павінны больш маліцца. Асабліва там, дзе праліваецца нявінная кроў безабаронных. Але просім таксама і ўвесь свет аб малітве»,— сказаў біскуп Эдвард Кава.
Тэкст: Віта Якубоўская / Фота: а. Марыюш Кравец / rkc.lviv.ua / Catholic.by |
|
7.04.2022
|






Сёньняшняе чытаньне:
