Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


16.04.2022

ХРЫСТОС УВАСКРОС! Пасха Гасподняя 2022Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Міколы Цудатворцы

РАСКЛАД БАГАСЛУЖБАЎ (у Цэнтры св. Язэпа, Мінск, вул. Арджанікідзе, 6)

 

15.04.2022 - ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА 

гадз. 18:30 - Вячэрня, Вынас Плашчаніцы

Пакланенне Плашчаніцы (да гадз. 23:50)

 

16.04.2022 - ВЯЛІКАЯ СУБОТА

гадз. 10:00 - Боская Літургія св. Васіля Вялікага

(пасля літургіі асвячэнне пасхальных страваў)

 

17.04.2022 - ПАСХАЛЬНАЯ НОЧ  

--- Служба ў Чырвоным касцёле ---

Поўнач (гадз. 00:00) - Пасхальная працэсія

- Ютрань Уваскрасення Гасподняга

- Боская Літургія Уваскрасення,

- асвячэнне пасхальных страваў

 

17.04.2022 +++ НЯДЗЕЛЯ УВАСКРАСЕННЯ ГАСПОДНЯГА +++

--- Служба ў Цэнтры св. Язэпа ---

гадз. 12:00 - Боская Літургія Уваскрасення Гасподняга

- асвячэнне пасхальных страваў

 

18.04.2022 - СВЕТЛЫ ПАНЯДЗЕЛАК 

гадз. 18:30 - Святочная Боская Літургія

15.04.2022

ІСУС ПАМІРАЕ НА КРЫЖЫРазважанні ўсяленскага Патрыярха Варфаламея, Рым - Калізей, 1 красавіка 1994 г.


"У дзявятай гадзiне ўскрыкнуў Ісус моцным голасам, кажучы: Элаi, Элаi! ламма савахфанi? што азначае: "Божа мой, Божа Мой! чаму Ты Мяне пакiнуў? А адзiн пабег, намачыў губку воцатам i, насадзiўшы на кiй, даваў Яму пiць, кажучы: чакайце, пабачым, цi прыйдзе Iлля зняць Яго. Ісус жа, ускрыкнуўшы моцна, аддаў Дух" (Ев. Марка 15, 34-37)

15.04.2022

ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА 2022 +Малітва за тых, хто пакутуе ад вайны+

= Молімся за народы, змучаныя зверствамі войнаў,
каб іх слёзы і кроў ахвяраў не былі пралітыя дарэмна,
але паскорылі надыход эпохі міру,
што вынікае з хвалебных ранаў Езуса Хрыста.


+++


Міласэрны, моцны Божа,
які знішчаеш войны і прыніжаеш ганарлівых,
аддалі як мага хутчэй жах і слёзы ад чалавецтва,
бо ўсіх нас сапраўды можна назваць Тваімі дзецьмі.
Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

У візантыйскай (грэка-каталіцкай) традыцыі рэкамендуецца выкарыстаць гэтыя просьбы у "Мірнай" літаніі на Вячэрні Вялікай Пятніцы.


14.04.2022

Папа Францішак падтрымаў пілігрымку салідарнасці з украінскім народамПасланне Папы прагучала падчас міжканфесійнай сустрэчы ў Чарнаўцах, у якой прынялі ўдзел дэлегаты з розных краін свету. Яна стала ўвянчаннем пілігрымкі салідарнасці з украінскім народам.

 

“Пакуты, нанесеныя многім слабым і безабаронным людзям; шматлікія забітыя мірныя жыхары і нявінныя маладыя ахвяры; адчайныя ўцёкі жанчын і дзяцей... Усё гэта трывожыць наша сумленне і прымушае нас не маўчаць, не заставацца абыякавымі да гвалту Каіна і крыку Авеля, гучна ўзняць голас, маліць у імя Бога аб спыненні гэтых мярзотных учынкаў”, - напісаў Францішак у пасланні да ўдзельнікаў міжрэлігійнай пілігрымкі, якая сабрала ва ўкраінскім горадзе прадстаўнікоў розных рэлігій з усяго свету.

14.04.2022

Агульнагарадскі Крыжовы шлях з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша прайшоў у МінскуУвечары 13 красавіка, у Вялікую сераду, на прыкасцёльным цвінтары парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску прайшло набажэнства Крыжовага шляху, у якім бралі ўдзел вернікі з розных парафій сталіцы.


Распачаў і ўзначаліў шэсце на ўспамін Мукі Пана арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч. Разам з ім маліліся Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек і пробашч Залатагорскай парафіі ксёндз канонік Юрый Санько.

14.04.2022
Пасха на ТБ: Велікодны эфір 2022 на беларускім тэлебачанніБелтэлерадыёкампанія ў эфіры двух тэлеканалаў арганізуе прамыя трансляцыі набажэнстваў святога Пасхальнага Трыдууму з мінскага архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі, а таксама пакажа святочныя цырымоніі з удзелам Папы Францішка.
12.04.2022
Папа Францішак здзейсніць афіцыйны візіт у Казахстан у верасні 2022 г.11 красавіка 2022 г. падчас размовы паміж Папам Рымскім і прэзідэнтам Казахстана Касымам-Жамартам Такаевым Францішак пацвердзіў свой афіцыйны візіт у Казахстан, а таксама ўдзел у VII З'ездзе лідэраў сусветных і традыцыйных рэлігій, які пройдзе ў верасні 2022 г. у казахстанскай сталіцы.

На сустрэчы, якая праводзілася ў рэжыме відэаканферэнцсувязі, абмяркоўваліся перспектывы ўмацавання супрацоўніцтва паміж Казахстанам і Ватыканам, а таксама пытанні прасоўвання міжканфесійнай згоды і міжрэлігійнага дыялога.
11.04.2022
Сем’і з Украіны і Расіі напісалі разважанне да Крыжовага шляху11 красавіка 2022 года у Ватыкане былі абнародаваны тэксты малітваў і разважанняў да Крыжовага шляху, які Папа ўзначаліць у Вялікую пятніцу ў рымскім Калізеі.

Матэрыялы да набажэнства сёлета рыхтавалі сем’і: пара маладажонаў, сям’я, якая знаходзіцца на місіі, пажылыя сужонкі без дзяцей, шматдзетная сям’я, сям’я з дзіцём з інваліднасцю, прыёмная сям’я, удава з дзецьмі, сям’я, у якой сын прыняў сакрамэнт пасвячэння, сям’я, якая згубіла дзіця, сям’я мігрантаў і іншыя.
11.04.2022

Катэхеза а. Андрэя Буйніча.

 

11.04.2022

Папа Францішак: у вар'яцтве вайны мы зноў укрыжоўваем ХрыстаУ самую цяжкую хвіліну Езус споўніў найскладанейшую запаведзь: любові да ворагаў, - нагадаў Папа падчас святой Імшы ў Пальмовую нядзелю, якую цэлебраваў 10 красавіка 2022 года на плошчы святога Пятра.

 

“На Кальварыі сутыкнуліся дзве ментальнасці. Насамрэч, у Евангеллі словы ўкрыжаванага Езуса супрацьпастаўляюцца словам тых, хто ўкрыжоўваў Яго”, - заўважыў Святы Айцец на пачатку сваёй гаміліі.

 

Пантыфік нагадаў, што прысутныя ля крыжа тройчы казалі Хрысту: “Уратуй сябе”. “Уратаваць сябе, клапаціцца пра сябе, думаць пра сябе; не пра іншых, а толькі пра сваё здароўе, пра свой поспех, пра сваю выгаду; пра ўласнасць, уладу і добры вобраз. Уратуй сябе – гэта рэфрэн чалавецтва, якое ўкрыжавала Пана. Задумаемся пра гэта”, - заклікаў Папа.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier