Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


16.08.2022

Папа заклікаў наведваць марыйныя санктуарыі і маліцца за мірПасля малітвы Анёл Панскі і апостальскага благаслаўлення, 15 жніўня 2022 года Святы Айцец прывітаў пілігрымаў, заахвоціўшы іх наведваць марыйныя санктуарыі і маліцца за мір, асабліва ва Украіне.

 

“Жадаю радаснай урачыстасці Унебаўзяцця тым, хто знаходзіцца ў адпачынку, і многім, хто не можа дазволіць сабе водпуску, а таксама самотным і хворым. Трэба памятаць пра іх! У гэтыя дні я таксама з удзячнасцю думаю пра тых, хто аказвае неабходныя паслугі грамадству. Дзякуй за вашу працу для нас”, - звярнуўся да сабраных на плошчы святога Пятра Францішак.

 

Ва ўрачыстасць, прысвечаную Багародзіцы, Пантыфік заахвоціў усіх, хто мае магчымасць наведаць марыйныя санктуарыі, “аддаць даніну павагі нашай нябеснай Маці”. “Многія рымляне і пілігрымы ідуць у базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, каб памаліцца перад іконай Salus Populi Romani. Ёсць таксама статуя Каралевы Міру, устаноўленая па ініцыятыве папы Бэнэдыкта XV. Будзем працягваць маліцца праз заступніцтва Маці Божай, каб Бог падарыў свету мір, а асабліва молімся за ўкраінскі народ”, - сказаў Папа, развітваючыся з вернікамі.

 

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

13.08.2022

Арцыбіскуп Станеўскі ў Лагішыне звярнуўся з моцнымі словамі да беларускай каталіцкай моладзіПознім вечарам 12 жніўня ў Лагішыне адбылася святая Імша ў межах святкавання ўрачыстасці Маці Божай Лагішынскай. Сёлетні фэст праходзіць у 25-ю юбілейную гадавіну каранацыі цудадзейнага абраза Каралевы Палесся і абвяшчэння Яе Апякункай Пінскай дыяцэзіі.

 

На пачатку цэлебрацыі, якую ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, пробашч лагішынскай парафіі ксёндз Тадэвуш Шэшка прывітаў пастыра Пінскай дыяцэзіі і прысутных біскупаў: мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага і Генеральнага вікарыя Пінскай дыяцэзіі біскупа Казіміра Велікасельца, а таксама Апостальскага візітатара для беларускіх грэка-католікаў архімадрыта Сяргея Гаека.

12.08.2022
Апостальскі нунцый: Папа ўсцяж плануе наведаць ЛіванБылы Апостальскі нунцый у Ліване, арцыбіскуп Джозэф Спітэры запэўніў, што Папа ўсцяж плануе наведаць краіну. Дата паездкі будзе абвешчана, калі Святы Пасад палічаць яе “карыснай для Лівана”.

 

Пра гэта іерарх з Мальты, нядаўна прызначаны нунцыем у Мексіцы, казаў падчас свайго развітальнага візіту ў сядзібу Мараніцкай лігі.

9.08.2022

Юбілей 25-годдзя каранацыі іконы Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, адзначаць у Пінскай дыяцэзіі (праграма)12–13 жніўня ў мястэчку Лагішын каля Пінска адбудуцца традыцыйныя дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Каралевы Палесся.


З 9 жніўня сотні пешых пілігрымаў з розных куткоў Пінскай дыяцэзіі і ўсёй Беларусі вырушаць з Баранавічаў і Бярозы, каб прайсці паломніцкі шлях да цудатворнай іконы Багародзіцы.

Сёлетнія ўрачыстасці прымеркаваныя да 25-годдзя ўвянчання іконы папскімі каронамі і абвяшчэння Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, Апякункай Пінскай дыяцэзіі.

7.08.2022

«Няхай іх кроў дастукаецца да нашых сэрцаў». У Росіцы ўшанавалі благаслаўлёных мучанікаў Другой сусветнай вайны5–6 жніўня ў санктуарыі Віцебскай дыяцэзіі ў Росіцы адбыліся ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча — святароў марыянаў, якія загінулі разам са сваёй паствай у лютым 1943 года.


Сёлета на ўрачыстасці ў Росіцу пешкі прыйшлі 105 пілігрымаў з Друі — месца, з якім былі асаблівым чынам звязаныя лёсы росіцкіх мучанікаў. У друйскім кляштары марыянаў жадаў праходзіць навіцыят Антоній Ляшчэвіч, пра што адзначыў у сваёй просьбе аб прыняцці яго ў кангрэгацыю, і хоць гэта не ўдалося з-за палітычных завірух таго часу, аднак менавіта з Друі святар выехаў на місію ў Росіцу.

4.08.2022
Арцыбіскуп з Нур-Султана: пачалася падрыхтоўка да візіту Папы“Гэты візіт вельмі важны для Каталіцкага Касцёла, невялікай паствы ў Казахстане, але і для дзяржавы. Увесь Казахстан чакае Папу з вялікай надзеяй, ідзе сур’ёзная падрыхтоўка”, - падзяліўся арцыбіскуп Томаш Пэта.

 

“Папа з’яўляецца вестуном міру і еднасці, і ўсе, хто чакае яго і прымае яго, хочуць быць пасланнікамі міру і еднасці. Ён прыняў запрашэнне на кангрэс прадстаўнікоў традыцыйных сусветных рэлігій, які праводзіцца ў Казахстане з 2003 года па ініцыятыве першага прэзідэнта Нурсултана Назарбаева, і з гэтай нагоды едзе ў нашу краіну”, - нагадаў у інтэрв’ю ACI Stampa пастыр архідыяцэзіі Найсвяцейшай Панны Марыі ў Нур-Султане.

3.08.2022

5-6 жніўня 2022г. у  санктуарыі ў Росіцы адбудуцца ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных марыянаў, мучанікаў Другой сусветнай вайны5–6 жніўня ў санктуарыі ў Росіцы адбудуцца ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, мучанікаў Другой сусветнай вайны.

 

Праграма ўрачыстасцяў

 

ПЯТНІЦА, 5 жніўня

18.00 — святая Імша для пілігрымаў

20.00 — Акафіст росіцкім мучанікам (вернікі Грэка-Каталіцкай Царквы)

21.00 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту; Ружанец

22.00 — падрыхтоўка да споведзі, канферэнцыя

23.00 — Ружанец, споведзь

СУБОТА, 6 жніўня

0.00 — урачыстая святая Імша

2.00 — працэсія на пляц мучаніцтва і адарацыя Крыжа

3.00 — росіцкі Крыжовы шлях

4.30 – Малітва праслаўлення

7.30 — Літургія Усходняга абраду

10.00 — святая Імша на заканчэнне ўрачыстасці   

 

Увага! Паколькі Росіца знаходзіцца ў памежнай зоне, пры сабе неабходна мець пашпарт.

 

Паводле Catholic.by

3.08.2022

ВЫРУШЫЛА ПІЛІГРЫМКА З ДРУІ Ў РОСІЦУАсаблівае благаслаўленне для пілігрымаў даслаў з Рыму Генеральны настаяцель марыянаў. 


3 жніўня 2022 г., пасля ранішняй св . Імшы ў касцёле ў Друі (Браслаўскі ряён), у дарогу да Росіцы (Верхнядзвінскі раён) выйшлі 90 пілігрымаў. Яны ідуць на свята ўшанавання Росіцкіх Мучанікаў Благаслаўлёных Антонія і Юрыя (5-6 жніўня 2022 г.) 

2.08.2022

З удзелам біскупа Буткевіча ў Віцебску адкрылася выстава «Святая Людміла — „калыска“ чэшскай святасці»31 ліпеня ў віцебскай парафіі Святога Духа, якой апякуюцца ксяндзы сальватарыяне, адбылося адкрыццё часовай дакументальнай выставы, прысвечанай першай славянскай мучаніцы — святой княгіні Людміле Чэшскай.

 

Адкрыццё выставы распачалося святой Імшой, цэлебрацыю якой узначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У Эўхарыстыі ўзялі ўдзел дыпламаты: пасол Чэхіі ў Беларусі пан Томаш Перніцкі, часовая павераная ў справах Славакіі ў Беларусі пані Катарына Жакава, а таксама мясцовыя вернікі і госці.

2.08.2022

Праграма Апостальскага Візіту Яго Святасці Папы Францішка ў Казахстан: 13-15 верасня 2022 годаАЎТОРАК, 13 верасня 2022

17:45 Прыбыццё Папы ў Міжнародны аэрапорт у Нур-Султане

17:45 Афіцыйнае прывітанне

17:30 Цырымонія прывітання ў Прэзідэнцкім Палацы ў Нур-Султане.                                                                                                         

СЕРАДА, 14 верасня 2022, Нур-Султан

10:00 Малітва рэлігійных лідэраў у цішыні

Адкрыццё і пленарнае пасяджэнне "VII З'езда лідэраў сусветных і традыцыйных рэлігій" у Палацы Мірак

16:45 СВЯТАЯ ІМША на плошчы на тэрыторыі Міжнароднага Выставачнага Цэнтра «EXPO» - Гамілія Святога Айца       

ЧАЦВЕР, 15 верасня 2022, Нур-Султан

10:30 МАЛІТОЎНАЯ СУСТРЭЧА Папы Францішка з біскупамі, святарамі, дыяканамі, кансэкраванымі асобамі, семінарыстамі і царкоўнаслужыцелямі ў рыма-каталіцкім Кафедральным саборы Маці Божай Нястомнай Дапамогі - Зварот Святога Айца

15:00 Абвяшчэнне Выніковай дэкларацыі і закрыццё Кангрэса ў Палацы міру і згоды - Зварот Святога Айца

16:15 Цырымонія развітання ў Міжнародным аэрапорце Нур-Султана

 

Адзіным Папам Рымскім, які наведаў Казахстан, быў святы Ян Павел II у 2001 годзе, які здзейсніў Пастырскі візіт пад дэвізам "Любіце адзін аднаго".

 

Паводле https://catholic-kazakhstan.org/


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier