Пошук

Каляндар

 
чацьвер
ЖНІЎНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

ВЫРУШЫЛА ПІЛІГРЫМКА З ДРУІ Ў РОСІЦУ  


ВЫРУШЫЛА ПІЛІГРЫМКА З ДРУІ Ў РОСІЦУАсаблівае благаслаўленне для пілігрымаў даслаў з Рыму Генеральны настаяцель марыянаў. 

 
3 жніўня 2022 г., пасля ранішняй св . Імшы ў касцёле ў Друі (Браслаўскі ряён), у дарогу да Росіцы (Верхнядзвінскі раён) выйшлі 90 пілігрымаў. Яны ідуць на свята ўшанавання Росіцкіх Мучанікаў Благаслаўлёных Антонія і Юрыя (5-6 жніўня 2022 г.) 


Друя, кляштар беларускіх марыянаў, з якога ў Росіцу — на нялёгкую місію ваеннага часу — прыехалі святары Антоні Ляшчэвіч і Юры Кашыра. Там 17 і 18 лютага 1943 г. яны загінулі мучаніцкай смерцю разам з шматлікімі жыхарамі наваколля.



ДЛЯ: а. Іллі САЎЧАНКІ МІС, ДРУЯ
АД:  Генеральнага  настаяцеля Ордэна марыянаў о.  АНДРЭЯ ПАКУЛЫ МІС з Рыму
 
Дарагі Ойча Ілля,
традыцыйная пілігрымка з Друі ў Росіцу ў гэтым годзе з’яўляецца часткай святкавання Юбілею 350-годдзя Ордэна марыянаў.
Няхай - праз малітвы благаслаўлёных Мучанікаў Антонія і Юрыя - гэтая Пілігрымка стане для ўсіх удзельнікаў часам плённага асэнсавання спадчыны Друі і Росіцы і духоўнага подзвігу на шляху веры, надзеі і любові.

Табе, Ойча Ілля, марыянам, якія служаць пілігрымам, і ўсім пілігрымам шлю з Рыму благаслаўленне і запэўніваю аб духоўнай еднасці ў малітве.

Генеральны настаяцель Ордэна марыянаў
о.  Андрэй Пакула МІС
Рым, 3 жніўня 2022 г.

 

ВЫРУШЫЛА ПІЛІГРЫМКА З ДРУІ Ў РОСІЦУВЫРУШЫЛА ПІЛІГРЫМКА З ДРУІ Ў РОСІЦУВЫРУШЫЛА ПІЛІГРЫМКА З ДРУІ Ў РОСІЦУВЫРУШЫЛА ПІЛІГРЫМКА З ДРУІ Ў РОСІЦУВЫРУШЫЛА ПІЛІГРЫМКА З ДРУІ Ў РОСІЦУ


3.08.2022

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier