Юбілей 25-годдзя каранацыі іконы Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, адзначаць у Пінскай дыяцэзіі (праграма)
12–13 жніўня ў мястэчку Лагішын каля Пінска адбудуцца традыцыйныя дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Каралевы Палесся.
З 9 жніўня сотні пешых пілігрымаў з розных куткоў Пінскай дыяцэзіі і ўсёй Беларусі вырушаць з Баранавічаў і Бярозы, каб прайсці паломніцкі шлях да цудатворнай іконы Багародзіцы.
Сёлетнія ўрачыстасці прымеркаваныя да 25-годдзя ўвянчання іконы папскімі каронамі і абвяшчэння Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, Апякункай Пінскай дыяцэзіі.
Праграма ўрачыстасцяў
- 12 жніўня, пятніца
- 18.00 — прывітанне пешых пілігрымак з Баранавічаў, Бярозы і паломніцкіх груп з іншых мясцін;
- 18.30 – 21.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту перад цудадзейным абразом Маці Божай, магчымасць споведзі;
- 20.30 — Навэнна да Маці Божай Лагішынскай;
- 21.00 — Акафіст на ўшанаванне Маці Божай (грэка-каталіцкая супольнасць);
- 22.00 — святая Імша з удзелам пілігрымаў;
- Пасля св. Імшы
- урачыстая малітоўная працэсія са свечкамі вакол санктуарыя Маці Божай;
- канцэрт праслаўлення парафіяльных музычных гуртоў і пілігрымаў;
- усяночнае малітоўнае чуванне перад цудадзейным абразом Маці Божай, магчымасць споведзі.
- 13 жніўня, субота
- 7.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;
- 8.00 — святая Імша (на польскай мове);
- 9.30 — Набажэнства да Маці Божай Лагішынскай;
- 10.00 — святая Імша з удзелам пілігрымаў;
- 12.00 — благаслаўленне пілігрымаў на заканчэнне ўрачыстасці.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:
Паводле Catholic.by
|