Слава Ісусу Хрысту!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.
Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.
|
|
|
Пошук
Нядзельнае казаньне
|
серада
ЛІСТАПАДА |
сьвятога Яна Міласьцівага, патрыярха Александрыйскага; вялебнага Ніла |
| 28.09.2023 |
| 22.09.2023 |
| 18.09.2023 |
| 12.09.2023 |
| 11.09.2023 |
14 ВЕРАСНЯ - у Каталіцкай Царкве адзначаецца свята Узвышэння Пачэснага і Жыватворчага Крыжа Гасподняга. Дні 11-12-13 верасня варта выкарыстаць як TRIDUUM падрыхтоўкі да Свята. Можна скарыстацца Малітвай Францішка Скарыны.
Літургія Свята ў грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска: +СЕРАДА, 13.09.2023 у 18:30 - у храме Маці Божай Нястомнай Дапамогі (зав. Снежны, д. 7); +ЧАЦВЕР, 14.09.2023 у 18:30 - у храме Прав. Язэпа (вул. Арджанікідзе д. 6) і ў храме Маці Божай Нястомнай Дапамогі (зав. Снежны, д. 7).
Свята Узвышэння Святога Крыжа: гісторыя і традыцыі
|
| 9.09.2023 |
Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, у дакуменце, падпісаным Прэфектам Дыкастэрыі па справах кананізацыі кардыналам Марчэло Сэмэрара, сказана, што дзіця, якім была цяжарная Вікторыя Ульма, нарадзілася ў момант мучаніцкай смерці маці, таму і было далучана да групы дзяцей-мучанікаў. |
| 9.09.2023 |
| 8.09.2023 |
| 8.09.2023 |
Яго хіратонію здзейсніў украінскі грэка-каталіцкі біскуп з епархіі св. Мікалая ў Чыкага (ЗША) Інакенцій Іларыён Латоцкі ў саслужэнні рыма-каталіцкага біскупа Даніэля Вільяма Кучэры з епархіі Саліна (ЗША) і русінскага біскупа Эміля Джона Міхаліка з грэка-каталіцкай епархіі Парма (ЗША). |
| 8.09.2023 |






Сёньняшняе чытаньне:

8 верасня 1983 г. адбылася біскупская хіратонія Уладзіміра Тарасевіча, OSB, прызначанага Апостальскім візітатарам для беларусаў-каталікоў на Захадзе. 