Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


13.01.2011
Мадрыд: сустрэча напярэдадні Сусветных Дзён Моладзі234 дэлегатаў з 84 краін удзельнічае ў працоўнай нарадзе па падрыхтоўцы Сусветных Дзён Моладзі. Сустрэча праходзіць у Сан Лорэнцо дэ Эль Эскор’яль. У ёй прымаюць удзел прадстаўнікі Папскай рады па справах свецкіх і яе старшыня кардынал Станіслаў Рылка.

Ватыканскі іерарх ужо сустрэўся з валанцёрамі, якім падзякаваў за іх шчырае супрацоўніцтва. Ён адзначыў, што для многіх, хто прыедзе ў сталіцу Іспаніі ў жніўні вельмі важнай будзе здольнасць валанцёраў паказаць гасціннасць і праявіць дух ахвярнасці. Заўважыў, што часта гэта будзе незаўважальная праца, але гэта не азначае, што менш істотная. Кардынал папрасіў, каб запрашаючы сваіх аднагодкаў казалі не столькі, што “павінны прыехаць”, колькі, што “варта прыехаць”.

Удзельнікі сённяшняй падрыхтоўчай нарады азнаёмяцца з арганізацыйнымі дэталямі, такімі як: размяшчэнне, абслуга, транспарт, візы і валанцёрства. Наведаюць таксама месцы, дзе будуць праходзіць асноўныя мерапрыемствы Сусветных Дзён Моладзі, якія адбудуцца 16-21 жніўня гэтага года.

8.01.2011
Запрашаем на калядны канцэрт9 студзеня ў касьцёле Сьвятых Сымона і Алены (тэатральная заля) адбудзецца сьвяточны калядны канцэрт хора "Прасфара". Пачатак у 12:30. Уваход вольны.
Запрашаем!
Канцэрт адбудзецца пад патранатам Апостальскага Візататара БГКЦ архім. Сяргея Гаека і пробашча касьцёла Сьвятых Сымона і Алены айца Дэкана Уладыслава Завальнюка.
8.01.2011
“Салідарнасць звязана з даверам Богу”Сустрэча удзельнікаў Пілігрымкі даверу ў Мінску

6 студзеня 2011 г. у грэка-каталіцкім душпастырскім цэнтры Маці Божай Нястомнай Дапамогі адбылося спатканне мінскай міжпарафіяльнай групы (з рыма-каталіцкай парафіі св. Яна Хрысціцеля і з грэка-каталіцкай парафіі св. Міколы Цудатворцы), якая ўдзельнічала ў XXXIII Еўрапейскай сустрэчы моладзі (Тэзе) - “Пілігрымцы даверу”, што адбылася ў Ратэрдаме (Галяндыя) 28 снежня 2010 г. – 1 студзеня 2011 г. ( У сустрэчы ў Ратэрдаме ўдзельнічала каля 800 пілігрымаў з Беларусі).
Мінская міжпарафіяльная і міжканфесійная група ўключала ў сабе прадстаўнікоў не толькі католікаў двух абрадаў але і праваслаўнай і пратэстантаў.

Мінская сустрэча удзельнікаў Пілігрымкі даверу пачалася з урачыстай Літургіі, падчас якой моладзь прынесла Богу падзяку за падарожжа і за дары хрысціянскай еднасці, сведкамі якой яна сталася ў Ратэрдаме. Пасля Літургіі пілігрымы сустрэліся за гарбатай, каб падсумаваць практычныя вынікі пілігрымкі ў Ратэрдам.
8.01.2011
Калядная сустрэча для непоўнаспраўных у Віцебску5 студзеня 2011 г., з нагоды святаў Раства Хрыстовага і Новага Году ў Віцебску адбыўся вечар для непоўнаспраўных асобаў і іх бацькоў. Быў ён арганізаваны дабрачыннай каталіцкай арганізацыяй “Карытас”, сумесна з валанцёрамі руху св. Мікалая, і сабраў каля 30 удзельнікаў.

Усе прысутныя валанцёры дапамаглі арганізаваць гульні, песні і танцы, каб дзеці адчулі радасць, цеплыню і значнасць вялікага хрысціянскага свята, а таксама ўпэўніліся ў бязмежнай Божай любові.

Не менш важным для людзей з абмежаванымі магчымасцямі было, таксама, знаёмства і нарэшце пошук новых сяброў, што не бачаць у цябе фізічных заганаў, а ўспрымаюць такім, які ты ёсць.
7.01.2011
СВЯТА БОГАЗ’ЯЎЛЕННЯ Ў  МІНСКІХ ПАРАФІЯХ1. У Святы Вечар перад Багаз’яўленнем вернікі мінскіх грэка-каталіцкіх парафій сабраліся на Вячэрню і Літургію св. Васіля Вялікага ў капліцы Душпастырскага цэнтра св. Язэпа па вул. Арджанікідзе 6.

Службу ўзначаліў Архімандрыт Сяргей (Гаек) у саслужэнні протапрасвітара Яўгена Усошына і а. Андрэя Абламейкі, душпастыра беларускіх грэка-католікаў у Вене і Празе. Спевам кіраваў а. Алесь Аудзеюк.

Пасля Літургіі адбыўся абрад Вялікага асвячэння вады.

У сам дзень свята Богаз’яўлення – Хрышчэння Гасподняга 6 студзеня ў 18:30 Літургію св. Яна Залатавуснага у капліцы цэнтра св. Язэпа адслужыў а. Алесь Аўдзеюк.
6.01.2011
Угодкі мучаніцкай смерці экзарха Антона Неманцэвіча6 студзеня беларускія грэка-католікі узгадваюць мучаніцкую смерць экзарха Антона Неманцэвіча, замучанага ў мінскай турме СД 6 студзеня 1943 года.

Гэты вялікі падзвіжнік святой веры і З’яднання нёс сваё служэнне экзарха ва Ўсходняй Місіі айцоў езуітаў у Альбярціне (Слонім), недалёка ад Жыровічаў.

Экзарх Антон Неманцэвіч быў замучаны ў мінскай турме СД і быў пахаваны 9 студзеня 1943 г. на нямецкіх могілках у Мінску.

Зямля з месца ягонага пахавання захоўваецца каля так званага “дрэва вясны” у двары Душпастырскага цэнтра Святога Язэпа.
29.12.2010
У Мінску адбылася прэзентацыя дакументальнага фільма пра БарадулінаУ Белдзяржфілармоніі 28 снежня адбылася прэзентацыя дакументальнага фільма «Як па сухому. Штрыхі ды партрэта Рыгора Барадуліна», прысвечанага 75-годдзю народнага паэта Беларусі.

Арганізатарам акцыі выступілі Міністэрства культуры і мінскі касцёл Святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл).

59-хвілінны каляровы фільм створаны на кінастудыі рымска-каталіцкай парафіі Святых Сымона і Алены рэжысёрам Аляксандрам Матафонавым і прадзюсарам, ксяндзом-пробашчам Чырвонага касцёла Уладзіславам Завальнюком.
29.12.2010
Святы Айцец  Бенядыкт XVI да ўдзельнікаў XXXIII Еўрапейскай сустрэчы моладзі ў Ратэрдаме28 снежня 2010 г. у Ратэрдаме (Нідэрланды) пачалася XXXIII Еўрапейская сустрэча моладзі – “Пілігрымка даверу”.

Па запрашэнні экуменічнай супольнасці з Тэзэ там сабалася каля 30 тысяч маладых жыхароў з усёй Еўропы, у тым ліку 500 пілігрымаў з Беларусі. Сярод розных групаў пілігрымаў з Беларусі у сустрэчы удзельнічае міжпарафіяльная група з Мінска, з рыма-каталіцкай Парафіі св. Яна Хрысціцеля і з грэка-каталіцкай Парафіі св. Міколы Цудатворцы.
За ўсіх беларускіх удзельнікаў “Пілігрымкі даверу” маліліся вернікі мінскай грэка-каталіцкай парафіі Святога Духа ў рамках Боскай Літургіі, якую 28 снежня 2010 г. у ніжнай капліцы чырвонага касцёла адслужыў а. Пахом (Кавалёў)
27.12.2010
Вечарына з нагоды 75-годдзя з дня нараджэння Рыгора Барадулiна 28 снежня 2010 г. у 19:00 гадз. у Вялiкай зале Беларускай дзяржаўнай фiлармонii ў Мінску пройдзе вечар прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння Народнага паэта Беларусi Рыгора Барадулiна – верніка грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску.

У праграме прэзентацыя дакументальнага фільма Аляксандра Матафонава “Як па сухому…” - Штрыхі да партрэта Рыгора Барадуліна.

У вечарыне ўдзельнічаюць:
- Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь, Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – Наталля Міхайлава,
- Хор касцёла Св. Сымона і Св. Алены “Голас душы”, кіраўнікі – Таццяна Гажэўская, Алена Абрамовіч,
- Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Якаў Навуменка,
- Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валерый Анісенка,
- Саліст Белдзяржфілармоніі Канстанцін Шараў (арган)

- Вядзе вечарыну паэт Леанід Дранько-Майсюк

Вечар зарганізаваны пры падтрымцы пробашча касцёла Св. Сымона і Св. Алены – кс. Дэкана Уладзіслава Завальнюка.
27.12.2010
Каляднае пасланне Святога Айца «Urbi et orbi» (Гораду Рыму і свету)У суботу 25 снежня 2010 Г. папа Бэнэдыкт ХVI апоўдні з цэнтральнага балкона базылікі святога Пятра накіраваў сваё каляднае пасланне «Urbi et orbi». Прамова транслявалася ў прамым эфіры на радыё і па тэлебачанні ў больш чым 50 краінах свету. На заканчэнне паслання Святы Айцец павіншаваў вернікаў са святам Нараджэння Пана на 65 мовах свету. На плошчы Святога Пятра прагучалі словы віншавання і для вернікаў з Беларусі.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier