Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


7.10.2014
Катэхетычны каледж у Баранавічах запрашае на біблійны семінарНавукова-практычны семінар на тэму «Біблія — кніга Бога ці чалавека?», які пройдзе 11 кастрычніка ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунда Лазінскага, запрашае ўсіх зацікаўленых да ўдзелу.
7.10.2014
Сінод Біскупаў адобрыў пасланне да сем’яў аб хрысціянскім пакліканніСінод Біскупаў распрацуе асобнае пасланне да сем’яў, у якім нагадае пра важнасць хрысціянскага паклікання.

Пра гэта інфармуе спецыяльны карэспандэнт Catholic.by у Рыме.

Удзельнікі Сіноду сышліся на думцы, што было б добра распрацаваць пасланне да сем’яў, якія пакінулі свае дамы з-за пераследу на Блізкім Усходзе. Гэтыя людзі не выракліся сваёй веры і пакінулі ўсё, каб застацца вернымі хрысціянскаму пакліканню. Сінод Біскупаў адразу прыняў такую прапанову і распрацуе адпаведнае пасланне.
1.10.2014
З дапамогай маладым сем'ямСустрэча "Школа нараджэння" ў парафіі Праведнага Язэпа

27 верасня 2014 г., у Душпастырскім цэнтры св. Язэпа ў Мінску, у рамках грэка-каталіцкага душпастырства сем'яў, адбылася аднадзённая сустрэча для маладых сем'яў і сужэнстваў "Школа нараджэння".
Мэтай сустрэчы была дапамога маладым сем'ям і сужэнствам у вырашэнні практычных пытанняў павязанных з іх бацькоўствам. Таму для сустрэчы былі выбраны такія тэмы як "Практычныя парады пад час цяжарнасці","Роды", "Грудное гадаванне", "Догляд за немаўляці".
Лектарамі семінару сталі: інструктар падрыхтоўкі да родаў Вераніка Іваніцкая і кансультант па грудному гадаванню Юля Малахава з Магілёва. Шчыры ім дзякуй!

Духовую апеку ўдзельнікам сустрэчы забезпячылі а. Алесь Шыбека і Матушка Людміла.
25.09.2014
Папа Францішак просіць Апостальскага Нунцыя благаславіць моладзь Беларусі25 верасня ў Апостальскім Палацы Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці. Пантыфік прадэманстраваў глыбокае веданне ролі Беларусі ў працэсе аднаўлення міру ва Украіне і выказаў перакананне, што асаблівая роля хрысціян — быць міратворцамі, таму што любоў мацнейшая за любыя этнічныя падзелы і палітычныя рознагалоссі.

Папа з энтузіязмам прыняў да ведама, што Каталіцкі Касцёл у Беларусі застаецца жывой і актыўнай супольнасцю, і дакладней затрымаўся на важных сёлетніх падзеях жыцця беларускіх католікаў. Пантыфік таксама падкрэсліў, што і надалей Святы Пасад будзе намагацца дзейнічаць на карысць беларускага народа, і выказаў надзею на тое, што атмасфера дыялогу і ўзаемапаразумення паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Беларусь будзе ўмацоўвацца, дазваляючы знайсці пазітыўнае рашэнне некаторых адкладзеных пытанняў.
24.09.2014
“Вашая Царква мае вялікі духоўны патэнцыял”Размова з грэка-каталіцкім біскупам са Славакіі Міланам (Ляхам)

- Дастойны Уладыка! Амаль месяц таму Вы наведалі Беларусь, і Вы самі кажаце, што гэта быў "візіт духоўнай салідарнасці” з хрысціянамі Беларусі.

- У Беларусь я прыбыў, каб засведчыць духоўную салідарнасць славацкіх грэка-католікаў з грэка-католікамі Беларусі. Літургічным выразам гэтай салідарнасці быў мой удзел у святкаванні 100-годдзя з дня нараджэння беларускага грэка-каталіцкага біскупа Чэслава Сіповіча. Я вельмі ўдзячны ўладам Рэспублікі Беларусь, якія паспрыялі, каб я змог хутка атрымаць уязную візу. Гэта сведчыць аб тым, што ўлады з разуменнем ставяцца да патрэбаў вернікаў розных канфесій. За некалькі дзён майго візіту ў Беларусь я змог убачыць багацце яе культурнай спадчыны, у тым ліку адноўленыя храмы, і духоўнае багацце вернікаў розных канфесій, якія ўмеюць супрацоўнічаць на карысць краіны.
24.09.2014
Папа Францішак: «Памяць пра мучанікаў — гарантыя будучыні Албаніі»Падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 24 верасня Папа Францішак распавёў пра сваё Апостальскае падарожжа ў Албанію, якое прайшло ў мінулую нядзелю. Святы Айцец сказаў, што галоўнай прычынай візіту стала жаданне наведаць краіну, якая пасля доўгага перыяду панавання атэістычнага і нечалавечага рэжыму сёння характарызуецца мірным суіснаваннем паміж вызнаўцамі розных рэлігій.

«Я палічыў важным падтрымаць іх на гэтым шляху, каб працягвалі ісці з цвёрдасцю і паглыблялі ўсе яго аспекты на карысць агульнага дабра. Таму ў цэнтры падарожжа была міжрэлігійная сустрэча, падчас якой я меў магчымасць з задавальненнем пераканацца, што мірнае і плённае суіснаванне паміж асобамі і супольнасцямі розных веравызнанняў не толькі пажадана, але і магчыма і выканальна на практыцы», — сказаў Папа.
19.09.2014
Тры біскупы з Беларусі прынялі ўдзел у сустрэчы з Яго Святасцю Папам Францішкам18 верасня ў Ватыкане адбылася сустрэча Папы Францішка з біскупамі, якія атрымалі сакру на працягу апошняга года. У іх ліку і біскупы з Беларусі: біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

Больш за 300 біскупаў, у ліку якіх і тры беларуса, прыбылі ў Рым для ўдзелу ў адмысловым курсе, арганізаваным Кангрэгацыяй па справах Біскупаў

«Удалося перадаць прывітанне для Папы ад усіх беларусаў і папрасіць благаславення для нашай краіны».
19.09.2014
У Амане (Ярданія) пачала працу праваслаўна-каталіцкая Камісія па багаслоўскім дыялогуXIII пленарная сесія Змешанай камісіі па багаслоўскім дыялогу паміж Праваслаўнай і Каталіцкай Цэрквамі, якая сабралася 17 верасня 2014 г., пачала працу з пілігрымкі да месца Хросту Госпада на рацы Ярдан. Тут, у цэнтры Іерусалімскага патрыярхата, удзельнікаў блаславіў на пачатак працы праваслаўны Патрыярх Іерусалімскі і ўсёй Палестыны Феафіл III, паведамляе church.by.

У часе афіцыйнага адкрыцця пленарнай сесіі сустаршыні Змешанай камісіі – старшыня Папскай рады па садзейнічанню хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох і мітрапаліт Пергамскі Ян, які прадстаўляе канстынопальскі Патрыярхат, падкрэслілі сэнс адкрыцця пленарнай сесіі на месцы Хроста Госпада – агульнай крыніцы веры і хрысціянскага жыцця для вернікаў абедзвюх Цэркваў.
12.09.2014
Душпастырскія кансультацыі ў мінскіх парафіяхУ мінскіх грэка-каталіцкіх парафіях месяц верасень традыцыйна прысвячаецца кансультацыям і абмяркаванням душпастырскіх планаў ды праграмаў, якія будуць рэалізаваныя ў новым царкоўным годзе, які пачаўся 1 верасня.

На базе вопыту мінулых гадоў абмяркоўваюцца магчымасці пашырэння праграмаў валанцёрскага служэння ды выхаваўча-фармацыйнай працы з моладдзю.

У перспектыве Сіноду Біскупаў Каталіцкай Царквы, які будзе праходзіць у Рыме ў кастрычніку 2014 г., важным напрамкам пастырскага служэння ў парафіях з’яўляюцца розныя формы духоўнай дапамогі сем’ям.

Кансультацыі праходзяць пад духоўным патранатам Найсвятой Дзевы Марыі, свята Раства Якой ёсць першым, якое святкуецца ў новым царкоўным годзе.
3.09.2014
Папа Францішак да іракскіх хрысціян: "Царква ганарыцца вамі"Папа Францішак запэўніў у сваёй блізкасці іракскіх хрысціян, якія перажываюць драматычны перыяд пераследу і насілля з боку тэрарыстычных груповак, захапіўшых значную частку краіны.

3 верасня 2014 г., звяртаючыся да арабамоўных вернікаў, перш за ўсё прыбыўшых на агульную аўдыенцыю з Іраку, Яго Святасць Папа Францішак адзначыў, што Царква – гэта Маці, і як ўсе маці, яна суправаджае сваіх дзяцей, патрабуючых дапамогі: яна “падымае сына, які ўпаў, вылечвае хворага, шукае згубленага, абуджае заснуўшага, а таксама бароніць дзяцей безабаронных і якія падвяргаюцца пераследу”.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier