Пошук
Нядзельнае казаньне
|
нядзеля
ЛІСТАПАДА |
Нядзеля 22-я |
Тры біскупы з Беларусі прынялі ўдзел у сустрэчы з Яго Святасцю Папам Францішкам
Больш за 300 біскупаў, у ліку якіх і тры беларуса, прыбылі ў Рым для ўдзелу ў адмысловым курсе, арганізаваным Кангрэгацыяй па справах Біскупаў «Удалося перадаць прывітанне для Папы ад усіх беларусаў і папрасіць благаславення для нашай краіны». Як распавёў у тэлефоннай размове з карэспандэнтам Сatholic.by біскуп Юзаф Станеўскі, кожны дзень для біскупаў праходзілі лекцыі, якія чыталі прадстаўнікі розных Кангрэгацый і Папскіх радаў. На завяршэнне курса, які доўжыўся 10 дзён, з біскупамі сустрэўся Папа Францішак. — Тут перажываеш адмысловую Пяцідзясятніцу, калі бачыш прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў і чуеш самыя разнастайныя мовы свету, — дзеліцца ўражаннямі іерарх. — Але нягледзячы на гэту разнастайнасць, разумееш, што кожнага з нас яднае Евангелле, на якую б мову яго не пераклалі. Пасля аўдыенцыі кожны з нас меў магчымасць падысці да Пантыфіка і прывітаць Яго. Удалося перадаць прывітанне ад усіх беларусаў, а таксама папрасіць аб благаслаўленні для Беларусі і запрасіць Святога Айца наведаць нашу краіну. Падчас аўдыенцыі з біскупамі з розных краін свету Пантыфік прызнаўся, што бачыць у іх асобаў, здольных абудзіць Касцёл, яго веру, надзею і любоў: «Не марнуйце энергіі для процідзеяння і супрацьстаяння, але выкарыстайце яе для стварэння і любові», — перадае словы Пантыфіка беларуская рэдакцыя Ватыканская радыё. Ілья Лапато, Catholic.by |
|
19.09.2014
|






Сёньняшняе чытаньне:
