Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


27.12.2014
Шляхам Францішка Скарыны пад заступніцтвам святых Кірылы і МятодаПолацк – Кракаў – Прага: грэка-каталіцкая пілігрымка на Еўрапейскую сустрэчу Моладзі ў Празе

Увечары 26 снежня 2014 г. адправілася ў дарогу грэка-каталіцкая пілігрымка ў Прагу, каб узяць удзел у 37-ай Еўрапейскай сустрэчы моладзі, арганізаванай Супольнасцю Тэзэ (Taize).
Тэма сустрэчы, назывынай “Пілігрымкай даверу” гучыць: “Стаць соллю зямлі”.
Сустрэча праходзіць у Празе з 29 снежня па 2 студзеня – на мяжы 2014 і 2015 гадоў, паміж святкаваннем Раства Хрыстовага ў заходняй і ўсходняй традыцыі хрысціянства.
26.12.2014
Раство Хрыстова - час хрысціянскай еднасці ды салідарнасціСумесная малітва грэка-католікаў і рыма-католікаў у Пінску, Івацэвічах і Гомелі

Грэка-католікі і рыма-католікі Пінска, Івацэвічаў і Гомеля з’ядналіся ў радасці святкавання Божага Нараджэння.

Падчас св. Імшы, якую у Ноч Божага Нарадження ў пінскай рыма-каталіцкай катэдры ўзначаліў Найдастойны Біскуп Антоні Дзям’янка, разам з пінскімі рыма-католікамі маліліся і грэка-католікі, што жывуць ў Пінску. Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) напрыканцы св. Імшу падзякаваў Біскупу Антонію ды рыма-каталіцкім святарам і вернікам за магчымасць разам у малітве радавацца з Прыходу Збаўцы Ісуса Хрыста.
“Сумесная малітва ўзмацняе нас усіх разам адважна несці людзям Добрую Звестку пра Нараджэнне Збаўцы свету ды разам салідарна чыніць дабро!” – сказаў Архімандрыт Сяргей.
25.12.2014
"Сапраўды, у гэта Божае Нараджэнне так шмат слёз спалучаецца са слязамі Дзіцятка Езуса"“Дарагія браты і сёстры, добрых святаў Божага Нараджэння!”, - так распачаў 25 снежня 2014 г. сваё святочнае пасланне Папа Францішак, звяртаючыся да тысяч вернікаў, сабраных на ватыканскай плошчы, з цэнтральнай лоджыі базылікі св. Пятра.

Адным з пунктаў яго сёлетняга паслання стала Украіна. Пантыфік пажадаў пераадолення канфлікта і перамогі над нянавісцю і насіллем у гэтай краіне.
“Езус, Сын Божы, Збаўца свету, нарадзіўся для нас. Ён нарадзіўся ў Бэтлееме ад Дзевы, выконваючы старажытныя прароцтвы. Імя Дзевы – Марыя, а яе мужа – Юзаф. - звярнуўся Святы Айцец - Гэта сціплыя людзі, поўныя надзеі ў дабрыню Бога, якія прымаюць Езуса і прызнаюць Яго. Гэтак жа Святы Дух асвяціў пастухоў з Бэтлеема, якія прыбеглі ў пячору і пакланіліся Дзіцяці. Тады Святы Дух прывёў старцаў Сімяона і Ганну ў ерузалемскі храм, і яны прызналі Езуса як Месію. “Бо вочы мае ўбачылі збаўленне Тваё, якое падрыхтаваў Ты перад абліччам усіх народаў” (Лк 2, 30-31), - сказаў Сімяон.
24.12.2014
“Хрыстос нарадзіўся – славім Яго!”Расклад грэка-каталіцкіх багаслужбаў на свята Раства Хрыстовага 2014 г. ў г. Мінску

СЕРАДА, 24 снежня – Святы Вечар перад Раством Хрыстовым

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая Цудатворцы
Капліца Душпастырскага цэнтра св. Язэпа, вул. Арджанікідзэ д. 6

гадз. 18:30 – Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вялікага,
Дзяленне каляднай прасфорай
23.12.2014
НАПЯРЭДАДНІ РАСТВА ХРЫСТОВАГАПапа Францішак напісаў ліст да католікаў Блізкага Усходу

Яго Святасць Папа Францішак напісаў адмысловы ліст да католікаў Блізкага Усходу напярэдадні Хрыстовага Нараджэння, у якім заахвоціў іх мужна вызнаваць сваю веру.

Ён прызнаўся ў сваёй занепакоенасці лёсам вучняў Хрыста, якія жывуць на Святой Зямлі з апостальскіх часоў, і выказаў салідарнасць усяго Касцёла з імі. Папа спадзяецца, што некалі сам асабіста наведае і суцешыць мясцовых хрысціян. У лісце, апублікаваным 23 снежня 2014 г., Пантыфік рашуча асудзіў тэрарыстычную дзейнасць “Ісламскай Дзяржавы” і іх неверагодныя злачынствы. Кажучы пра пакуты ахвяраў, ён адзначыў, што “звяртаецца да Бога і заклікае ўсіх да ўключэння у дапамогу, да малітвы і да ўсіх відаў ініцыятыў”. Святы Айцец падкрэсліў, што ў часы выпрабаванняў трэба быць прывязанымі да Хрыста, і заахвоціў, каб складаны досвед умацаваў веру і вернасць, адрадзіў братэрства і адзінства, вёў да святасці.
21.12.2014
НА ШЛЯХУ ДА РАСТВА ХРЫСТОВАГА 2014Святы Мікалай завітаў у Дом Малюткі ў Мінску

20 снежня 2014 г. ў мінскім спецылізаваным Доме Малюткі №1 адбылася незвычайнае свята – да дзетак прыйшоў святы Мікалай.

Маленькія дзеці з асаблівасцямі развіцця, пакінутыя сваімі бацькамі, знайшлі тут свой дом і цеплыню, хоць і часова. Яны шукаюць любові і дабрыні, а таксама, вераць у цуды, хаця іх будучыня хутчэй за ўсё таіць у сабе не зусім прыемныя сюрпрызы.
20.12.2014
Расклад  грэка-каталіцкіх багаслужбаў  на свята Раства Хрыстовага 2014 г. ў г. МінскуСЕРАДА, 24 снежня – Святы Вечар перад Раством Хрыстовым

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая Цудатворцы
Капліца Душпастырскага цэнтра св. Язэпа, вул. Арджанікідзэ д. 6

гадз. 18:30 – Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вялікага,
Дзяленне каляднай прасфорай
20.12.2014
Праграмы на Божае Нараджэнне на беларускім тэлебачанні24-25 снежня ў сувязі са святамі Божага Нараджэння на каналах беларускага тэлебачання можна будзе паглядзець наступныя праграмы, якія датычацца святкавання Нараджэння Збаўцы як у Беларусі, так і ва ўсім свеце.

24 снежня «Беларусь – 1»

21.45. — прамая трансляцыя ўрачыстай Імшы на Божае Нараджэнне з архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі
23.45 — прамая трансляцыя святочнага набажэнства з Ватыкана з удзелам Папы Францішка

25 снежня «Беларусь – 1»

8.50 — «Слова Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне»

«Беларусь -3»

14.15 — «Пасланне і благаслаўленне Urbi et orbi з Ватыкана з удзелам Папы Францішка»

Паводле Catholic.by
19.12.2014
“Асновы хрысціянскай малітвы і духоўнага жыцця”Перадкалядныя рэкалекцыі ў Мінску: 21 - 22 снежня 2014 г.

- Што такое хрысціянская малітва?
- Як маліцца занятаму чалавеку?
- Чаму вучыць нас літургічная малітва?
- Як хутка і якасна падрыхтавацца да споведзі?


На гэтыя ды іншыя пытанні адкажа а. Андрэй Буйніч (грэка-каталіцкі душпастыр з Ліды)
падчас рэкалекцыяў у капліцы душпастарскага цэнтра св. Язэпа ў Мінску,
вул. Арджанікідзэ д. 6.

Сардэчна запрашаем!
19.12.2014
20 снежня 2014 г. у Мінску пройдзе аплатковая сустрэча арцыбіскупa Клаўдыё Гуджэроцці з моладдзюУ сустрэчы прымуць удзел прадстаўнікі грэка-каталіцкай моладзі.

Адвэнтавае набажэнства для моладзі пройдзе 20 снежня ў парафіі Св. Сымона і Св. Алены (Чырвоны касцёл) у Мінску.

Св. Імшу для моладзі ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

Пасля Імшы адбудзецца аплатковая сустрэча Апостальскага Нунцыя з моладдзю.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier