Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


30.03.2018

Хрыстос уваскрос!  ПАСХА ХРЫСТОВА 2018 г. РАСКЛАД ГРЭКА-КАТАЛІЦКІХ СЛУЖБАЎ У МІНСКУ


НЯДЗЕЛЯ ЎВАСКРАСЕННЯ ГАСПОДНЯГА – 01.04.2018
Чырвоны касцёл – галоўны храм

гадз. 00:00 – Пасхальная працэсія і Пасхальная Ютрань 
Боская Літургія Ўваскрасення Гасподняга
 

Асвячэнне велікодных страваў

Чырвоны касцёл – ніжні храм
гадз. 18:00 – Боская Літургія Ўваскрасення Гасподняга

28.03.2018

Дні Мукаў Хрыстовых і Пасха Гасподняя 2018 г.Расклад Службаў у грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска


Парафія Праведнага Язэпа і Парафія святога Міколы Цудатворцы
(ў капліцы Душпастырскага Цэнтра святога Язэпа: 
вул. Арджанікідзэ д. 6, ст. метро «Аўтазаводская»)

ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР – 29.03.2018
гадз. 18:30 – Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вял. 
і Ютрань 12-ці Евангелляў Мукаў Хрыстовых
Споведзь

ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА – 30.03.2018
СЛУЖБА ў ЧЫРВОНЫМ КАСЦЁЛЕ – верхні храм (для ўсіх парафій г. Мінска)
гадз. 18:00 – Вячэрня, Вынас Плашчаніцы і працэсія
- (ніжні храм – белая зала): Ерусалімская Ютрань Пахавання Гасподняга, Споведзь

ВЯЛІКАЯ СУБОТА – 31.03.2018
гадз. 10:00 – Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вял.; Асвячэнне велікодных страваў

25.03.2018

БОЖА, БЛАГАСЛАВІ БЕЛАРУСЬ!Малітва з нагоды 100-годдзя абвяшчэнн Беларускай Народнай Рэспублікі

 

"Вядзі мяне ў праўдзе Тваёй і навучы,

бо Ты Бог збаўлення майго,

на Цябе спадзяюся кожны дзень" (Пс 25(24), 5)

 

Глыбокапаважаныя браты і сёстры, суайчыннікі, усе людзі добрай волі!

 

Сёння, калі наша Бацькаўшчына адзначае сотыя ўгодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, гэтыя словы псальміста просяцца на нашыя вусны. Яны заклікаюць да бязмежнага даверу Богу – адзінай нашай надзеі.

Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі стала беспрэцэдэнтным гістарычным актам і вельмі важным крокам дзяржаватворчага працэсу, адкрыўшы шлях да яе незалежнасці.

Мінулае стагоддзе – гэта час шматлікіх выпрабаванняў, войнаў, пераследу веры. Гэта таксама час адраджэння нашай дзяржаўнасці і духоўнасці.

Складаная і трагічная гісторыя Беларусі за апошняе стагоддзе была пазначана шматлікімі сведчаннямі і мучаніцтвам за веру, увабрала ў сябе лёсы тых, хто нястомна працаваў і надалей працуе на карысць Радзімы, іх славу, мужнасць, ахвярнасць і дасягненні.

24.03.2018

Вялікі Тыдзень Пакутаў Хрыстовых і Пасха Гасподняя 2018 г.РАСКЛАД СЛУЖБАЎ


Парафія Праведнага Язэпа і Парафія святога Міколы Цудатворцы
(ў капліцы Душпастырскага Цэнтра святога Язэпа: 
вул. Арджанікідзэ д. 6, ст. метро «Аўтазаводская»)

ВЯЛІКІ ПАНЯДЗЕЛАК – 26.03.2018
гадз. 18:30 – Літургія раней асвячаных Дароў
РЭКАЛЕКЦЫІ - Духоўнае настаўленне, Споведзь (да 22:30)

ВЯЛІКІ АЎТОРАК – 27.03.2018
гадз. 18:30 – Літургія раней асвячаных Дароў
РЭКАЛЕКЦЫІ - Духоўнае настаўленне, Споведзь (да 22:30)

ВЯЛІКАЯ СЕРАДА – 28.03.2018 
гадз. 17:30 – Споведзь
гадз. 18:30 – Літургія раней асвячаных Дароў, Міраванне, Споведзь (да 22:30)

 

ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР – 29.03.2018
гадз. 18:30 – Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вял. 
і Ютрань 12-ці Евангелляў Мукаў Хрыстовых
Споведзь

ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА – 30.03.2018
СЛУЖБА ў ЧЫРВОНЫМ КАСЦЁЛЕ – верхні храм (для ўсіх парафій г. Мінска)
гадз. 18:00 – Вячэрня, Вынос Плашчаніцы і працэсія
- (ніжні храм – белая зала): Ерусалімская Ютрань Пахавання Гасподняга, Споведзь

ВЯЛІКАЯ СУБОТА – 31.03.2018
гадз. 10.00 – Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вял.; Асвячэнне велікодных страваў

22.03.2018
На сустрач Сьвята Дабравешчаньня БагародзіцыМалітва да Найсьвяцейшае Багародзіцы – аўтар сьв. Кірыла Тураўскі

 

Надзея ўсіх канцоў зямлі, найсьвятая Багародзіца,

 анёлаў вялікае зьдзіўленьне, прарокаў ўзвышанае прапаведаваньне, 

апосталаў хвала, мучанікаў цьвёрдае ўмацаваньне, 

біскупаў выдатнае ўпрыгожаньне, уладароў непераможная дзяржава,

цэркваў пачэсная краса, манахаў сьвятая надзея, 

посьнікаў непарушная моц, верных пэўная абарона, 

аздараўленьне хворых, добрая правадніца тых, што зблудзілі, 

хуткая заступніца ў бядзе, суцяшэньне тых, каго ненавідзяць, 

карміцелька сіротаў, ціхая радасьць матак, настаўніца мудрасьці для малых, 

спакойнае прыстанішча для тых, што плаваюць, спадарожніца падарожных, 

супакой для спрацаваных, невычэрпнае багацьце бедных, 

покрыва і прытулак для пакрыўджаных, пацяшэньне сумных, 

прымірэньне з Богам грэшнікаў, надзейная абарона ўсіх хрысьціянаў 

і вядомае збаўленьне ўсяго сьвету! 

21.03.2018

На шляху да святкавання 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці БеларусіЯк вядома ў 1918 годзе Усебеларускі з’езд абвясціў аб утварэнні нацыянальнай дзяржавы. Утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) адбылося выданнем устаноўчай граматы 9 сакавіка 1918 года, а 25 сакавіка была абвешчана незалежнасць і вольнасць БНР.

 

Для грэка-католікаў Беларусі дата 25 сакавіка кожны год з’яўляецца блаславёнай Божым Провідам нагодай да асаблівай малітвы за Беларусь. 

21.03.2018
Малітва за Беларусь – аўтар архім. Леў Гарошка

Сусьветны Ўладару, спрадвечны Божа,

Ты ўвесь сьвет стварыў і законы для ўсяго ўстанавіў,

кожнаму месца прызначыў, а род людзкі так бясконца палюбіў,

што Сына Свайго Адзінароднага паслаў на зямлю,

каб усе слухалі Ягоную навуку і, ідучы сьледам за Ім,

увайшлі ў Тваё нябеснае валадарства.

3.03.2018

Нядзеля ІІІ Вялікага Посту (Крыжапаклонная) - 4 сакавіка 2018 г.Крыжу Твайму пакланяемся, Уладару наш,

і сьвятое Ўваскрасеньне Тваё славім.

 

пакланіцца - асэнсаваць - маліцца...

 

Малітва да Ўкрыжаванага Хрыста


Збавіцелю наш, Госпадзе Ісусе Хрысьце,

бачу Цябе павешаным на крыжы

дзеля Тваёй вялікай любові да роду людзкога.

 

Галаву маеш нахіленую, хочучы пачуць малітвы ўсіх нас;

сэрца маеш адкрытае, хочучы даць усім ласку Тваю;

рукі маеш расьцягнутыя, хочучы ўсіх нас да сябе прыгарнуць;

ногі маеш прыбітыя цьвікамі, хочучы быць заўсёды з грэшнікамі.

 

Малю Цябе сёньня:

дзеля Твае горкае сьмерці і пачэснага Крыжа

пачуй малітвы мае,

пашлі мне ласку Тваю,

прыгарні мяне да сябе,

і будзь са мною ў час сьмерці маёй.

Амін.

Францішак Скарына

2.03.2018

Грэка-каталіцкая моладзь запрашае на малітоўнае чуванне ля Крыжа – 3 сакавіка 2018 г.Суботні вечар перад Надзеляй Крыжапаклоннай (ІІІ Вялікага посту) традыцыйна з’яўляецца для грэка-католікаў Мінска вечарам малітвы за Беларусь.

 

Моладзь грэка-каталіцкіх парафій горада Мінска запрашае усіх, хто жадае, далучыцца да супольнай малітвы, якая пройдзе ў капліцы грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа, што на вул. Арджанікідзе д. 6 (ст. метро “Аўтазаводская”).

 

Субота, 3 сакавіка 2018 г. у 19:00 гадз.


- Вячэрня з ліццяй
- пакланенне св. Крыжу Гасподняму
- Велікапосная катэхеза.

1.03.2018

"Збаўленне ў Хрысце"Неапелагіянства і неагнастыцызм не адлюстоўваюць сутнасць хрысціянскага збаўлення

 

1 сакавіка 2018 г. быў абнародаваны ліст Кангрэгацыі Веравучэння Placuit Deo («Спадабалася Богу»), адрасаваны ўсім біскупам Каталіцкага Касцёла, адносна некаторых аспектаў хрысціянскага збаўлення. У дакуменце крытыкуюцца дзве сучасныя памылковыя тэндэнцыі: неапелагіянскі індывідуалізм і неагнастычны спірытуалізм.

 

Дзве тэндэнцыі сучаснага свету


Дакумент паглыбляе вучэнне пра збаўленне ў Хрысце ў час культурных пераменаў, якія перашкаджаюць сучаснаму чалавеку належным чынам успрымаць хрысціянскае пасланне, што «абвяшчае Хрыста — адзінага Збаўцу ўсяго чалавека і ўсяго чалавецтва». У прыватнасці, звяртаецца ўвага на дзве тэндэнцыі сучаснага свету.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier