Пошук
Нядзельнае казаньне
нядзеля
КРАСАВІКА |
Нядзеля Расслабленага |
На шляху да святкавання 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларусі
Для грэка-католікаў Беларусі дата 25 сакавіка кожны год з’яўляецца блаславёнай Божым Провідам нагодай да асаблівай малітвы за Беларусь.
На самой справе Свята Дабравешчання Багародзіцы з’яўляецца толькі кульмінацыйным пунктам гэтай малітвы. Моладзь грэка-каталіцкіх парафій г. Мінска асаблівай малітве за Беларусь прысвяціла – ужо традыцыйнае – малітоўнае чуванне ля Крыжа – 3 сакавіка 2018 г. У гэтым чыванні выкарыставалася традыцыйная Малітва за Беларусь, аўтарам якой быў архімандрыт Леў Гарошка, намеснік Экзарха беларускіх грэка-католікаў Антона Неманцэвіча.
Так сама днём асаблівай малітвы за Беларусь была Субота Акафісту Багародзіцы, 17 сакавіка 2018 г. – дзень, у якім святары і вернікі БГКЦ карысталіся Малітвай св. Кірылы Тураўскага. У гэтым годзе варта заўважыць, што 100 год таму Усебеларускі з’езд гарантаваў права на свабоду сумлення, якое было замацавана другой Устаноўчай граматай ад таго ж 1918 года ад 9 сакавіка – гэта значыць, што намаганні будаваць беларускую дзяржаўнасць абапіраліся на Божых падмурках.
Трэба так сама ўзгадаць, як лічна была прадстаўленая Каталіцкая Царква праз духавенства на Усебеларускім з’ездзе, дзякуючы цэлай плыні святароў-адраджэнцаў. Беларускія грэка-католікі ўзгадваюць асаблівую актыўнасць а. Фабіяна Абрантовіча. |
21.03.2018
|