Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


12.06.2019

Сексуальнасць — спосаб быцця чалавека. Святы Пасад абнародаваў дакумент на тэму гендараДакумент на тэму гендарнага пытання ў сферы адукацыі абнародавала Кангрэгацыя каталіцкай адукацыі. Плён амаль двухгадовай працы прадставіў яе прэфект кардынал Джузэпэ Версальдзі.


Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, дакумент пад назваю «Мужчынам і жанчынай стварыў іх: Шляхам дыялогу адносна пытання гендарнай тэорыі ў адукацыі» заахвочвае да дыялогу на тэму гендара.

 

У ім з усведамленнем «вялікай рызыкі непаразуменняў і ідэалагічных канфліктаў у гэтай сферы» прапануецца ў якасці найбольш адпаведных метадаў працы «слуханне, абмеркаванне і выказванне прапановаў». У тэксце аналізуецца гісторыя гендарнага пытання і прапануецца яго хрысціянска-антрапалагічнае бачанне.

6.06.2019

Парафія Святога Духа запрашае на парафіяльнае свята 2019 г.Грэка-каталіцкая Парафія Святога Духа ў Мінску запрашае на штогадовае парафіяльнае свята.

Усе службы ў Ніжнім храме Касцёла свв. Сымона і Алены (Чырвонага касцёла).


8.06.2019 - Субота: Чаканне свята Святога Духа
Узначальвае Апостальскі візітатар БГКЦ архімандрыт Сяргей (Гаек)
18:00 Вячэрня з ліццёй, міраванне
19:00 Праслаўленне Святога Духа

9.06.2019 -  Нядзеля Зыходу Святога Духа - Тройца
11:00 Боская Літургія, Казанне скажа а. Пётр Бялевіч ОМІ
- Прывітанне і заключнае Блаславенне ўдзеліць пробашч Чырвонага касцёла кс. канонік Уладзіслаў Завальнюк
12:30 Малітвы Вячэрні да Духа Святога
13:00 Агапа - святочны стол
18:00 Боская Літургія, Малітвы Вячэрні да Духа Святога

10.06.2019 - Панядзелак Святога Духа
18:30 Боская Літургія- Малітва за павялічэнне пладоў Духа Святога ў асабістым жыцці вернікаў БГКЦ

3.06.2019

Папа Францішак здзейсніў Апостальскае падарожжа ў РумыніюЗ 31 мая па 2 чэрвеня папа Францішак знаходзіўся з Апостальскім візітам у Румыніі.


Падчас свайго падарожжа ў гэтую краіну з пераважна праваслаўным насельніцтвам Пантыфік наведаў чатыры гарады: Бухарэст, сталіцу краіны, дзе сустрэўся з дзяржаўнымі ўладамі, а таксама з праваслаўным Патрыярхам Даніілам і членамі Сінода Румынскай Царквы; Шумулеў-Чук, дзе знаходзіцца марыйны санктуарый — месца штогадовай пілігрымкі католікаў з Венгрыі і Румыніі; Ясы — першую лацінскую дыяцэзію ў краіне, а таксама Блаж, дзе ў 1795 г. быў выдадзены першы пераклад Бібліі на румынскую мову.

 

У Бухарэсце пастыр паўсюднага Касцёла наведаў праваслаўную катэдру, дзе разам з мясцовымі хрысціянамі супольна памаліўся «Ойча наш» на лацінскай і на румынскай мовах. Пры гэтым Папа падкрэсліў, што ў малітве Панскай найлепш выяўляецца тоеснасць хрысціянаў як дзяцей і братоў, якія моляцца поплеч.

1.06.2019

Апостальскі нунцый і старшыня ККББ прывіталі ўдзельнікаў Міжнародных Кірыла-Мятодаўскіх чытанняў30 мая Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр і Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прывіталі ўдзельнікаў юбілейных XXV міжнародных Кірыла-Мятодаўскіх чытанняў «Спадчына святых Кірыла і Мятода ў сусветнай духоўнай культуры», якія праходзяць у Мінску.


Апостальскі нунцый у сваім прывітальным слове на цырымоніі адкрыцця, якая адбывалася ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Раў, між іншым, адзначыў:

«Апостальскае служэнне святых Кірыла і Мятода вельмі плённае і мае вялізнае багаслоўскае значэнне не толькі для гісторыі Касцёла, але таксама для культурнага і грамадскага жыцця еўрапейскага кантыненту.

 

Менавіта таму Міжнародныя Кірыла-Мятодаўскія чытанні, якія сталі ўжо традыцыйнымі, — гэта ўнікальная пляцоўка для дыялогу і ўзаемнага дзялення, магчымасці рэалізацыі місіі хрысціянаў у сучасным свеце».

26.05.2019

Жанчыны Падляшша ўшанавалі блаславёную Мар'яну БярнацкуюГрэка-каталіцкую мучаніцу блаславёную Мар'яну Бярнацкую, якая прыняла мучаніцкую смерць ад рук нямецкіх нацыстаў на фартах у Навумавічах пад Горадняй у 1943 г.,  узгадалі ў малітве ў Санктуарыі  Блаславёных Падляскіх Мучанікаў у Пратуліне. 

 

На працягу чатырох гадоў у траўні ў Пратуліне, недалёка ад неа-унійнай парафіі ў Кастамлотах над Бугам, адбываецца Пілігрымка жанчын, якую арганізуе Душпастырства жанчын Сядлецкай рыма-каталіцкай дыяцэзіі. Штогод яна збірае ад 2 да 3 тысяч жанчын. Сёлета, 26 траўня ў пілігрымцы ўдзельнічала больш за тры тысячы жанчын. Яны прыязджаюць індывідуальна, арганізаванымі групамі, на матацыклах або роварнымі пілігрымкамі, часта ў ёй удзельнічаюць цэлыя сем’і.

24.05.2019

Базыліка Маці Божай Успамогі хрысціянаў у Шэшане. Фота: WikipediaБазыліка Маці Божай Успамогі хрысціянаў у Шэшане. Фота: Wikipedia24 мая, калі адзначаецца ўспамін Маці Божай Успамогі хрысціянаў, з’яўляецца асаблівым днём малітвы за Касцёл у Кітаі, які сёння знаходзіцца ў даволі складанай сітуацыі.


Як паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, сёлета гэты дзень кітайскія католікі перажываюць са змяшанымі пачуццямі радасці і смутку.

 

Радасць звязана са святам Маці Божай Успамогі хрысціянаў, якой прысвечаны кітайскі нацыянальны санктуарый у Шэшане, што знаходзіцца ў прадмесцях Шанхая.

 

Горыч выклікана перадусім цяжкім становішчам Касцёла ў краіне, якое практычна не змяніла часовае пагадненне, заключанае паміж Кітаем і Святым Пасадам у верасні мінулага года.

16.05.2019

Міжнародная канферэнцыя «Цэрквы і мясцовыя супольнасці перад абліччам сацыяльных выклікаў» адбудзецца ў Мінску16-17 мая ў Мінскай духоўнай акадэміі пройдзе міжнародная канферэнцыя, прысвечаная тэме «Цэрквы і мясцовыя супольнасці перад абліччам сацыяльных выклікаў». У ёй прымуць удзел прадстаўнікі хрысціянскіх Цэркваў Германіі, Польшчы, Украіны і Беларусі, у тым ліку Рыма-Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне.


Сярод больш чым 60 гасцей форуму, арганізаванага ў межах Працоўнай групы «Прымірэнне», будуць святары, тэолагі, дыпламаты, эканамісты, сацыяльныя работнікі, прадстаўнікі ўлады і грамадскасці.

8.05.2019

Папа Францішак блаславіў ініцыятыву беларускіх грэка-католікаўКароткай, але змястоўнай назваў сваю размову з Францішкам архімандрыт Сяргей Гаек. Сустрэча адбылася 8 мая 2019 г. у Ватыкане пасля агульнай аўдыенцыі.


Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі прызнаўся, што падышоў да Папы з іконай святых Кірыла і Мятода, арыгінал якой знаходзіцца ў брэсцкім грэка-каталіцкім храме. “Мы хочам, каб яна наведвала парафіі і сем’і нашай краіны. Таму я прасіў Святога Айца блаславіць саму ікону і ўсю душпастырскую ініцыятыву”, - сказаў архімандрыт Сяргей у інтэрв’ю беларускай рэдакцыі Vatican News.

8.05.2019

Адышоў у вечнасць Жан Ванье — адзін з найбольш вядомых сучасных сведкаў ХрыстаУначы 7 мая ў Парыжы на 91-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Жан Ванье, вядомы філосаф і пісьменнік, заснавальнік каталіцкіх супольнасцяў L’Arche («Каўчэг») і «Вера і святло».


Жан Ванье нарадзіўся ў Жэневе 10 верасня 1928 г. у сям’і генеральнага губернатара Канады. Ён быў філосафам, пісьменнікам, агульнапрызнаным маральна-рэлігійным аўтарытэтам, а таксама заснавальнікам двух міжнародных рухаў: L’Arche («Каўчэг») і «Святло і жыццё». У цэнтры гэтых рухаў — людзі з парушэннямі разумовага развіцця.

7.05.2019

"Данесці да гэтага свету голас Сына Божага, голас надзеі"Споўняецца 7 год ад Пастырскага Візіта Архібіскупа Кірыла (Васіля) у Беларусь.

 

Візіт праходзіў у днях 7-10 траўня 2012 г.


Ён быў пілігрымкай да месцаў служэння мучаніка Экзарха Антона Неманцэвіча і быў прысвячаны ўшанаванню Маці Божай Жыровіцкай і святых Апосталаў Славянаў Кірылы і Мятода.

Вяртаемся да духовага зместу гэтага візіта і прапануем увазе чытачоў.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier