Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


16.04.2020

Працягваецца Малітва аб заканчэнні пандэміі Covid-19У Беларусі 315 асобаў (зарэгістраваных на сайце) далучыліся да малітвы.

 

ПРАПАНОВА ТЫДНЯ « ХАЙ ЖА ЯНЫ БУДУЦЬ У ДАСКАНАЛЫМ АДЗІНСТВЕ... » ЯН 17:23

 

Малітва працягваецца!

 

Мы запрашаем усіх удзельнікаў працягваць маліцца асабліва ў гэтыя тры дні, каб спынілася пандэмія: Чацвер 16, пятніца 17, субота 18 красавіка = Вялікая Сядміца за юліянским календаром - каб быць у еднасці з нашымі братамі і сёстрамі (праваслаўнымі і грэка-каталікамі), якія будуць адзначаць Вялікдзень у нядзелю 19 красавіка 2020.

Для гэтага: У малітве заклічам разам ІМЯ Госпада нашага Ісуса Хрыста ў 15:00 гадзін ў гэтыя 3 дні.

11.04.2020

Анлайн-трансляцыя багаслужбы Ўваскрасення Госпада Ісуса ХрыстаЗапрашаем далучыцца да анлайн-трансляцыі багаслужбы з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў Лідзе. Заставайся дома і маліся разам з намі! Рэпост вітаецца!


Нядзеля, 12 красавіка 2020, з 10 да 11:30


https://facebook.com/events/829268034249372/

11.04.2020

Пастырскае Слова Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі на свята Пасхі Хрыстовай 2020 годуПачэсныя Святары і Дыяканы! Дарагія Манахі, Манахіні і Браты Семінарысты!

Любыя ў Госпадзе Браты і Сёстры! Паважаныя Сябры!

 

Усіх вас шчыра віншую са Светлым Хрыстовым Уваскрасеннем:

Хрыстос уваскрос! – Сапраўды ўваскрос!

 

Да пасхальнай радасці Ўваскрасення Госпада нашага Ісуса Хрыста Святая Царква прывяла нас праз Вялікі Тыдзень Мукаў Хрыстовых, асабліва праз Вялікі Чацвер, Вялікую Пятніцу, Вялікую Суботу. У гэтыя дні мы ўспаміналі і стараліся асэнсаваць увесь Збаўчы Подзвіг, які Ісус Хрыстос споўніў дзеля нас і дзеля нашага збаўлення.

11.04.2020

У Пінску адышоў да Госпада Васіль МацкевічСумная навіна: у Пінску, раніцай 11 красавіка 2020 г. адышоў да Госпада 46-гадовы пінскі грэка-каталік, журналіст святой памяці Васіль Мацкевіч.Быў сярод заснавальнікаў грэка-каталіцкай парафіі ў Пінску ўжо каля 20 гадоў. І гэтым разам быў у спісе разам з сынам Адамам сярод заснавальнікаў.

Молімя за супакой ягонай душы, молімся таксама за здароўе яго сына Адама і бліжніх, з якімі кантактаваў так заўчасна спачылы Васіль.


Вечная памяць спачыламу Васілю! Дай яму, Божа, вечны супакой!

11.04.2020

ВЯЛІКДЗЕНЬ - УВАСКРАСЕННЕ ГАСПОДНЯЕ 2020Пасхальныя Службы ў грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска

 

11.04.2020 – ПАСХАЛЬНАЯ НОЧ (ВЯЛІКАЯ СУБОТА

 

гадз. 18:30 – Боская Літургія Ўваскрасення Гасподняга; Асвячэнне велікодных страваў

(Чырвоны касцёл - ніжні храм)

 

гадз. 21:30 – Пасхальная Ютрань

і  Боская Літургія Ўваскрасення Гасподняга; Асвячэнне велікодных страваў

(храм на вул. Арджанікідзе д. 6)

10.04.2020

Анлайн-трансляцыя багаслужбы Вялікай СуботыЗапрашаем далучыцца да анлайн-трансляцыі багаслужбы з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў Лідзе. Заставайся дома і маліся разам з намі! Рэпост вітаецца!


СУБОТА, 11 красавіка 2020, 18:00 - 19:30 (час Мінска) 


https://web.facebook.com/events/359798928278647/

10.04.2020

Малітва перад Турынскай плашчаніцай адбудзецца ў Вялікую суботуТурынская архідыяцэзія на поўначы Італіі абвясціла, што ў Вялікую субботу, 11 красавіка, арцыбіскуп Чэзарэ Назілья ўзначаліць малітву ў капліцы архікатэдры св. Яна Хрысціцеля, дзе захоўваецца Турынская плашчаніца.


Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, набажэнства будзе транслявацца ў прамым эфіры па італьянскім тэлебачанні і ў інтэрнэце - а 18:00 гадз. Мінскага часу.

 

Турынская плашчаніца — гэта льняное палатно, якім, паводле традыцыі, пасля смерці на крыжы было абвіта цела Хрыста.

10.04.2020

Фрагмент Вячэрні з вынасам Плашчаніцы. Парафія святога Язафата, г. Ліда. 10 красавіка 2020 г.

 

10.04.2020

Усе аб'ядналіся ў малітве супраць гэтай пандэмііТры дні, каб заклікаць імя Ісуса разам напрацягу 1 хвіліны а 15 гадзіне. Мэта: рэгрэсія Covid-19 на Пасху.


Хутка за 100 000 удзельнікаў!

 
Працягвайце распаўсюджваць інфармацыю!
Дарагія сябры,
пачаўся другі дзень гэтага міжнароднага руху малітвы ў хрысціянскім адзінстве, каб вымаліць канец COVID-19.
Гэта як раз момант, каб тым больш мабілізаваць вашыя кантакты (сям'я, сябры, калегі, сацыяльныя сеткі  і г. д.). Мэта: 1 мільён людзей, якія моляцца на Вялікдзень - знак нашага адзінства ў Ісусе.


Спасылка для распаўсюджвання: www.finducovid19.com/ru


Лік партнёраў павялічваецца з кожным днём.
Гэты рух - сапраўдны рух адзінства Царквы, праўдзівая хваля Святога Духа, якая гэтак жа заразлівая, калі не больш, чым наш агульны вораг: COVID-19.
Дзякуй і да сустрэчы а 15:00, каб разам заклікаць імя Ісуса. Ён можа ўсё!

Камітэт праекта finducovid19

10.04.2020

Вялікая Пятніца Мукаў Хрыстовых“Сёньня вісіць на крыжы Той, хто на водах зямлю павесіў”.

 

Сёньня вісіць на крыжы Той, хто на водах зямлю павесіў.

Уладар анёлаў - вянчаецца цярновай каронаю.

Той, хто пакрывае хмарамі неба - апранаецца на зьдзек у пурпуру.
Біцьцё прымае Той - хто ачысьціў Адама ў Ярдане.
Цьвікамі прыбіваецца - Жаніх Царквы.
Кап'ём прабіваецца - Сын Дзевы.

 

Пакланяемся мукам Тваім, Хрысьце. 
Пакажы нам Тваё слаўнае ўваскрасеньне! 

Ютрань Вялікай Пятніцы, Антыфон 15.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier