Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Малітва перад Турынскай плашчаніцай адбудзецца ў Вялікую суботу  


Малітва перад Турынскай плашчаніцай адбудзецца ў Вялікую суботуТурынская архідыяцэзія на поўначы Італіі абвясціла, што ў Вялікую субботу, 11 красавіка, арцыбіскуп Чэзарэ Назілья ўзначаліць малітву ў капліцы архікатэдры св. Яна Хрысціцеля, дзе захоўваецца Турынская плашчаніца.


Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, набажэнства будзе транслявацца ў прамым эфіры па італьянскім тэлебачанні і ў інтэрнэце - а 18:00 гадз. Мінскага часу.

 

Турынская плашчаніца — гэта льняное палатно, якім, паводле традыцыі, пасля смерці на крыжы было абвіта цела Хрыста.

 

Характар і размяшчэнне слядоў на ёй адпавядаюць апісанню ран Збаўцы ў Евангеллі. Плашчаніца вельмі рэдка выстаўляецца для публічнага ўшанавання.

 

Падчас візіту ў Турын у 2010 г. Бэнэдыкт XVI назваў Турынскую плашчаніцу «іконай Вялікай суботы».

 

Пра Турынскую плашчаніцу чытайце таксама тут>>>


10.04.2020

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier