Слава Ісусу Хрысту!
Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.
Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

|
|
|
Пошук
Нядзельнае казаньне
|
панядзелак
ЛІСТАПАДА |
| 17.09.2020 |
| 16.09.2020 |
Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 13.09.20 10:00 паводле беларускага часу. **** Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы! |
| 15.09.2020 |
| 11.09.2020 |
Пра гэта са спасылкай на Міністэрства замежных спраў Беларусі паведамляе БЕЛТА. Увечары 11 верасня запланавана сустрэча міністра замежных спраў Беларусі У. Макея з арцыбіскупам Галахерам. Паводле Catholic.by |
| 6.09.2020 |
| 4.09.2020 |
Пачатак у 19.00. Дзверы святыні на плошчы Незалежнасці адчынены для ўсіх. Не толькі католікі, але кожны вернік можа ўзяць удзел у святой Імшы або духоўна далучыцца да супольнай малітвы. Паводле Catholic.by |
| 3.09.2020 |
Адказваючы на заклік Папы да салідарнасці з народам Лівана, накіраваны да вернікаў розных рэлігійных традыцый, у грэка-каталіцкім храме Цэнтра св. Язэпа ў Мінску (вул. Арджанікідзе д. 6) будзе адслужана Боская Літургія і адмысловыя малітвы за Ліван, у бліжэйшую пятніцу, 4 верасня 2020 г., у 18:30. Боскую Літургію ўзначаліць ераманах Лявонцій (Тумоўскі), які ў мінулым наведваў Ліван як пілігрым і даследчык усходніх манаскіх традыцый. Малітва – праз заступніцтва св. Шарбеля – будзе духовай падтрымкай для жыхароў Лівана, радзімы разнастайных хрысціянскіх традыцый, ў сувязі з глыбокім унутраным крызісам, які перажывае краіна. У заўпакойнай малітве будуць узгаданыя ахвяры трагічнага выбуха ў Бейруце ў жніўні гэтага года. |
| 3.09.2020 |
Адозва Прэзідыуму РКБЕ па справе арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча З 31 жніўня Яго Эксцэленцыі Тадэвушу Кандрусевічу, арцыбіскупу Мінска-Магілёўскаму і Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, які вяртаўся з паездкі ў Польшчу, дзе браў удзел у святкаваннях у гонар Маці Божай Чэнстахоўскай, перашкаджаюць вярнуцца на Радзіму. |
| 3.09.2020 |
1-га верасня 2020 г. беларускія грэка-католікі пачалі Новы царкоўны год – паводле візантыйскай традыцыі. Звычайна першы тыдзень новага царкоўнага года – гэта ў грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях у Беларусі час малітвы ў найбольш актуальных інтэнцыях.Такой найбольш актуальнай - хаця не чаканай - інтэнцыяй для руплівай малітвы стаў сумны і болесны факт адмаўлення ва ўездзе ў Беларусь Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму архібіскупу Тадэвушу Кандрусевічу 31 жніўня 2020 г. |
| 2.09.2020 |

Сёньняшняе чытаньне:

1-га верасня 2020 г. беларускія грэка-католікі пачалі Новы царкоўны год – паводле візантыйскай традыцыі. Звычайна першы тыдзень новага царкоўнага года – гэта ў грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях у Беларусі час малітвы ў найбольш актуальных інтэнцыях.