Пошук
Нядзельнае казаньне
|
панядзелак
ЛІСТАПАДА |
Апостальскі нунцый у Беларусі Антэ Ёзіч прыме біскупскае пасвячэнне
Як паведаміла харвацкая рэдакцыя парталу Vatican News, сакрамэнт пасвячэння ў ступені епіскапату Антэ Ёзічу ўдзеліць Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы Францішка кардынал П’етро Паралін падчас урачыстай святой Імшы, якая распачнецца ў 10.00. Антэ Ёзіч нарадзіўся 16 студзеня 1967 г. у горадзе Трыль (Харватыя). Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 28 чэрвеня 1992 г. як святар Спліт-Макарскай архідыяцэзіі. У 1995 г. пачаў рыхтавацца да дыпламатычнай службы ў Папскай дыпламатычнай акадэміі. З 1999 г. працаваў у Апостальскай нунцыятуры ў Індыі. З 2003 г. па 2009 г. быў сакратаром нунцыятуры ў Расіі. У 2009 г. стаў дарадцам нунцыятуры на Філіпінах. 2 лютага 2019 г. Папа прызначыў кс. Антэ Ёзіча Апостальскім нунцыем у Кот-д’Івуары і тытулярным арцыбіскупам Цысы. Біскупскае пасвячэнне яму павінен быў удзяліць 1 мая 2019 г. кардынал Дзяржсакратар П’етро Паралін. Аднак 7 красавіка 2019 г. арцыбіскуп-намінат трапіў у аўтамабільную аварыю каля Спліта, пасля якой апынуўся ў шпіталі ў крытычным стане. 21 мая Папа Францішак прызначыў Антэ Ёзіча Апостальскім нунцыем у Беларусі. Яго біскупскае пасвячэнне павінна было адбыцца ў сакавіку, але з-за пандэміі каранавірусу зноў было перанесена на пазнейшы час. Паводле: Vatican News / Catholic.by |
|
15.09.2020
|






Сёньняшняе чытаньне:
