Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


3.05.2025
Кардынал Гуджэроці: Францішак вучыў нас любіць разнастайнасцьБылы прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў узначаліў сёмую Імшу навендыялаў за памерлага Папу. Ён паразважаў над верай ва ўваскрасенне з мёртвых, асабліва ў святле смерці Францішка, якая адбылася ў Велікодны панядзелак.

 

2 мая 2025 года ў Базіліцы Святога Пятра прайшла сёмая Імша ў інтэнцыі спачылага Пантыфіка. Памаліцца за Францішка сабраліся вернікі і духавенства Усходніх Цэркваў.

1.05.2025

Акафіст да Жыровіцкай Багародзіцы  - малітоўная падтрымка перад выбарам новага ПапыКанклаў кардыналаў пачнецца 7 траўня 2025 года – гэта свята Маці Божай Жыровіцкай. Грэка-католікі Беларусі моляцца за выбар новага Папы словамі “Акафісту перад Жыровіцкай іконай Маці Божай”. Гэта першая ікона на Землях Беларусі, якая 19 верасня 1730 г. была каранаваная папскімі каронамі.


Малітвай гэтага Акафісту грэка-каталікі Беларусі далучаюцца да глабальнай ініцыятывы "Малітоўная падтрымка кардыналаў", якая 30 красавіка 2025 выстартавала ў розных краінах, каб падтрымаць кожнага з кардыналаў-выбаршчыкаў у выбары новага Папы Рымскага.

 

Гэтая ініцыятыва згуртавала ўжо больш за 200 000 вернікаў, сведчыць рэсурс praycardinal.com.

 

Тэкст Акафісту: https://casasloviec.co.uk/index.php-newsid=856.htm

29.04.2025
Кардынал П'етра Паралін: міласэрнасць – ключавое пасланне Францішка Падчас Эўхарыстыі за памерлага Папу Францішка, якая адначасова была цэнтральным пунктам Юбілею падлеткаў, кардынал Паралін падкрэсліў, што міласэрнасць Айца характарызавала Настаўніцтва Папы і яго інтэнсіўнае апостальскае служэнне.

 

Кардынал П'етра Паралін, старшынствуючы на плошчы святога Пятра падчас Імшы за памерлага Папу, 27 красавіка 2025 года звярнуўся да прысутных, адзначаючы, што пасля смерці Езуса вучні адчувалі сябе асірацелымі, самотнымі і згубленымі. Гэта можа таксама датычыцца стану духу Касцёла і ўсяго свету пасля смерці Францішка. Аднак ён нагадаў словы Пантыфіка пра тое, што "Евангелле з Езусам Хрыстом заўсёды нараджае і адраджае радасць".

28.04.2025

Святы Пасад абвясціў дату пачатку канклаваКанклаў распачнецца ў другой палове дня 7 мая 2025 года. Раніцай гэтага дня кардыналы збяруцца на святой Імшы “pro eligendo Pontifice”, паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні.

 

Дату пачатку працэдуры выбару Папы вызначылі кардыналы, якія 28 красавіка 2025 года сабраліся ў Ватыкане на Пятай Генеральнай Кангрэгацыі. У пасяджэнні, якое пачалося супольнай малітвай, бралі ўдзел 180 кардыналаў, з якіх крыху больш за 100 – выбаршчыкі.

26.04.2025

Імша развітання з Папам Фанцішкам: падзея, якая аб'яднала светВатыканская плошча Святога Пятра, на якой 26 красавіка 2025 года адбылося развітанне з Папам Францішкам, ператварылася ў сапраўдны эпіцэнтр планеты.


У суботу, 26 красавіка 2025 году ў Рыме – на Плошчы Святога Пятра – пахавальную Літургію Папы Францішка на лацінскай мове ўзначаліў 91-гадовы італьянскі кардынал Джавані Батыста Рэ, дэкан Калегіі кардыналаў. Разам з ім маліліся каля 5 тысячаў канцэлебрантаў – кардыналаў, біскупаў і святароў розных абрадаў.

25.04.2025

У Мінску на Залатой Горцы з удзелам дыпламатаў і прадстаўнікоў рэлігій памаліліся за Папу Францішка25 красавіка ў касцеле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску адбылося малітоўнае набажэнства за спачылага Папу Францішка.


Адметнасцю малітвы стала тое, што яна прайшла з удзелам прадстаўнікоў розных рэлігій і канфесій, дыпламатычнага корпусу і людзей добрай волі.

25.04.2025

Барталамей І пра Папу Францішка: верны сябра ў клопаце пра дабро ЦарквыПатрыярх Канстанцінопальскі Барталамей у адмысловым пасланьні 22 красавіка 2025 году выказаў свой смутак з нагоды сьмерці Папы Францішка.

 

Ён узгадвае пра яго як пра «дарагога брата» і «вернага сябра». Праваслаўны Патрыярх асабліва адзначае жаданьне спачылага Рымскага Архірэя разам адзначыць гадавіну Нікейскага Сусьветнага сабору, каб гэтым умацаваць шлях да поўнай еднасьці. «Дарагі брат у Хрысьце, з якім ад самага пачатку яго ўзыходжаньня на папскі пасад у мяне склалася братэрскае сяброўства і супрацоўніцтва для дабра нашых Цэркваў, для яшчэ большага збліжэньня нашых Цэркваў на дабро чалавецтву», – сказаў ён. «На працягу гэтых дванаццаці гадоў сваёй місіі ён быў верным сябрам, спадарожнікам і шчырым прыяцелем праваслаўя і самым сьціплым братам у Госпадзе», — адзначыў Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей I у сваёй заяве з нагоды пераходу да вечнасьці Біскупа Рыму Папы Францішка.

25.04.2025
Мітрапаліт Веніямін выказаў спачуванне ў сувязі са смерцю Папы ФранцішкаМітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 21 красавіка ад свайго імя і ад імя ўсёй Беларускай Праваслаўнай Царквы накіраваў спачуванне арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму, Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму, у сувязі са смерцю Папы Францішка.
25.04.2025

Дзяржаўная і касцёльная дэлегацыі Беларусі прыбылі для ўдзелу ў пахаванні Папы ФранцішкаДзве дэлегацыі, якія прадстаўляюць дзяржаўную і духоўную ўлады ў Беларусі, прыбылі ў Апостальскую Сталіцу, каб развітацца з Папам Францішкам.


Так, па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дэлегацыя на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігарам Сергеенкам прыбыла для ўдзелу ў цырымоніі пахавання Папы Францішка ў Ватыкане. Аб гэтым паведаміла агенцтва БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Палаты прадстаўнікоў.

24.04.2025

Духоўны тэстамент Папы ФранцішкаДухоўны тэстамент Папы Францішка змяшчае ўказанні адносна яго пахавання ў Базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ. Ён быў складзены 29 чэрвеня 2022 года ў Доме святой Марты.


Увечары 21 красавіка Зала Друку Святога Пасада апублікавала духоўны тэстамент Папы Францішка, у якім ён просіць Пана дараваць заслужаную ўзнагароду ўсім тым, хто любіў яго і працягвае маліцца аб ім, а таксама выказвае волю адносна месца свайго пахавання.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier