Слава Ісусу Хрысту!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.
Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.
|
|
|
Пошук
Нядзельнае казаньне
|
аўторак
ЛІСТАПАДА |
| 15.03.2021 |
Праваслаўны іерарх бачыць у гэтай прапанове большую зацікаўленасць Канстанцінопальскага патрыярхату ў адзінстве з католікамі, чым з праваслаўнымі.
Каментар намесніка кіраўніка справамі Маскоўскай патрыярхіі прыводзіць рускае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва ТАСС. |
| 15.03.2021 |
| 15.03.2021 |
| 14.03.2021 |
Як паведаміла ў дзень восьмай гадавіны яго абрання італьянская рэдакцыя парталу Vatican News, за гэты час Святы Айцец здзейсніў 25 паездак па Італіі, а Апостальскі візіт у Ірак стаў яго 35-м замежным падарожжам.
Такім чынам, калі выключыць мінулы год, на працягу якога з-за пандэміі каранавірусу былі адменены ўсе запланаваныя раней замежныя візіты, Папа Францішак штогод здзяйсняў амаль па пяць Апостальскіх падарожжаў за межы Італіі. |
| 13.03.2021 |
| 12.03.2021 |
Дзейнасць айца Гарошкі, як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, не мае шырокага прызнання ў Беларусі, як і дзейнасць многіх іншых беларускіх святароў, якія працавалі на ніве духоўнага і нацыянальнага абуджэння народа. Аднак спадчына, пакінутая гэтым руплівым пастырам, заслугоўвае самай вялікай увагі.
На працягу жыцця айцец Леў Гарошка выдаў дзясяткі кніг па гісторыі, філасофіі, тэалогіі і мовазнаўстве, прапаведаваў, навучаў, спрыяў захаванню цікавасці да ўласных каранёў сярод беларусаў на Радзіме і за мяжой. |
| 12.03.2021 |
Як нагадаў іерарх, чые словы прыводзіць польская рэдакцыя парталу Vatican News, хрысціяне, якія жывуць на гэтых тэрыторыях, церпяць не толькі з прычыны войнаў, але таксама зведалі моцныя абмежаванні з прычыны пандэміі.
Па словах кардынала Прэфекта, з прычыны пандэміі вуліцы Ерузалема і іншых гарадоў Святой Зямлі апусцелі, там цалкам спыніўся рух пілігрымаў і турыстаў. Гэта негатыўна адбілася на жыцці хрысціянаў, якія страцілі працу і не маюць за што ўтрымліваць сем’і. |
| 11.03.2021 |
«Вялікдзень — самае вялікае свята хрысціянства. Таму было б прыгожым і важным знакам, калі б мы як хрысціяне мелі агульную дату для гэтага свята», — прыводзіць словы кардынала Курта Коха партал Deon.pl са спасылкай на швейцарскі партал kath.ch.
Як адзначыў старшыня ватыканскага ведамства, гэтае «жаданне вельмі па душы Папу Францішку і копцкаму Патрыярху Тавадрасу».
«Хоць устанавіць агульную дату Вялікадня будзе няпроста, аднак варта гэтым заняцца», — лічыць кардынал Кох. |
| 11.03.2021 |
| 11.03.2021 |
«Божы Провід пажадаў, каб гэта адбылося цяпер, як знак надзеі пасля гадоў вайны і тэрарызму і падчас суровай пандэміі», — цытуе Святога Айца беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.
Пантыфік прызнаўся, што паездка напоўніла яго душу ўдзячнасцю Богу і ўсім тым, хто зрабіў яе магчымай. Увесь час, сказаў Папа, ён адчуваў моцнае пакаяннае значэнне гэтай пілігрымкі. «Я не мог наблізіцца да гэтага мучаніцкага народа, да гэтага мучаніцкага Касцёла, не ўзяўшы на сябе ад імя Каталіцкага Касцёла крыж, які яны нясуць на працягу гадоў»,— патлумачыў Святы Айцец. |






Сёньняшняе чытаньне:

