Пошук
Нядзельнае казаньне
|
аўторак
ЛІСТАПАДА |
Праваслаўная Царква прапануе ўстанавіць агульную для ўсіх хрысціянаў дату святкавання Вялікадня
«Вялікдзень — самае вялікае свята хрысціянства. Таму было б прыгожым і важным знакам, калі б мы як хрысціяне мелі агульную дату для гэтага свята», — прыводзіць словы кардынала Курта Коха партал Deon.pl са спасылкай на швейцарскі партал kath.ch.
Як адзначыў старшыня ватыканскага ведамства, гэтае «жаданне вельмі па душы Папу Францішку і копцкаму Патрыярху Тавадрасу».
«Хоць устанавіць агульную дату Вялікадня будзе няпроста, аднак варта гэтым заняцца», — лічыць кардынал Кох.
За праваслаўную рэформу календара выказаўся Кіраўнік Пастаяннага Прадстаўніцтва Экуменічнага Патрыярхату Канстанцінопаля пры Сусветнай радзе Цэркваў у Жэневе арцыбіскуп Тэлмескі Ёў Геча.
У перспектыве 1700 гадавіны Першага Сусветнага Сабору ў Нікеі, якая прыпадае на 2025 год, іерарх напісаў у бюлетэні Сусветнай рады Цэркваў, што «гэта добрая нагода, каб нагадаць хрысціянам аб патрэбе рэформаў календара і ўстанаўленні агульнай даты велікодных святаў, каб такім чынам застацца сапраўды вернымі пастановам Сусветнага Сабору».
Варта адзначыць, што ў 2025 годзе Вялікдзень ва ўсходняй і заходняй традыцыях прыпадае на адзін дзень.
Паводле Catholic.by |
|
11.03.2021
|






Сёньняшняе чытаньне:
