Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


24.04.2021

24 красавіка - Дзень памяці ахвяраў генацыду Армянскага народу Дзень гэты адзначаецца штогод 24 красавіка ў памяць пра ахвяраў генацыду армян у Асманскай імперыі. 


Нягледзячы на   тое, што планамернае і інстытуцыйна падмацаванае знішчэнне армянскага насельніцтва ў Асманскай Турцыі пачалося яшчэ з канца XIX стагоддзя, 24 красавіка ў якасці мемарыяльнай даты выбрана не выпадкова. Менавіта ў гэты дзень у 1915 годзе ў асманскай сталіцы Стамбуле былі арыштаваныя і пазней забітыя больш за 800 прадстаўнікоў армянскай інтэлігенцыі. Так армянскі народ, большая частка якога на той момант пражывала ў Заходняй Арменіі, пазбавіўся большай часткі інтэлектуальнай эліты. Услед за гэтай падзеяй рушыла чарада забойстваў і высяленне этнічных армян, якая атрымала назву «генацыд армянаў». 


15 красавіка 2015 года Еўрапарламент абвясціў 24 красавіка еўрапейскім Днём памяці ахвяраў генацыду армян у Асманскай імперыі.


+ + + ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ! + + +

24.04.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 25.04.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

24.04.2021
375 год УЖГАРАДСКАЙ ЦАРКОЎНАЙ УНІІЗ нагоды 375-х угодкаў Ужгарадскай Уніі Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек) павіншаваў Апостальскага Адміністратара Мукачаўскай епархіі Русінскай Грэка-Каталіцкай Царквы на Закарпацці Высокадастойнага Уладыку Ніла (Лушчака), духавенства і вернікаў епархіі.

Ужгарадская царкоўная унія паміж праваслаўнымі хрысціянамі Закарпацця і Рымскім Апостальскім Пасадам Каталіцкай Царквы была заключана 24 красавіка 1646 г. ва Ужгарадзе. Хрысціянства на Закарпацці пачынаецца ад часоў місіі святых Апосталаў славянскіх Кірыла і Мятода, а гэта азначае яшчэ да падзелу Цэркваў.
23.04.2021

Малітоўны ўспамін ахвяраў Чарнобыльскай АЭСУ сувязі з 35-й гадавінай Чарнобыльскай катастрофы вернікі розных канфесій і рэлігій ў Беларусі ў асаблівы спосаб у малітве ўзадваюць усіх, хто загінуў і пацярпеў у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 года.

 

У парафіях Грэка-каталіцкай Царквы ў Беларусі малітвы праходзяць у днях 23-24-25-26 красавіка 2021, у рамках прадбачаных у графіку на гэтыя дні багаслужэнняў.

23.04.2021

У свае імяніны Папа Францішак наведаў бедных, якія праходзяць вакцынацыю, і пачаставаў іх шакаладнымі яйкамі23 красавіка, у дзень свайго нябеснага апекуна святога Юрыя, Папа Францішак скіраваўся ў атрыум Залы Паўла VI, каб наведаць бедных, якія праходзяць вакцынацыю ў Ватыкане.


Як са спасылкай на прэс-службу Святога Пасаду паведаміла беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, прысутныя праспявалі Святому Айцу песню з добрымі пажаданнямі на імяніны, а ён паразмаўляў з некалькімі валанцёрамі, запрасіўшы іх працягваць высакародную місію.

22.04.2021

Месяц май па жаданні Папы Францішка стане месяцам малітвы аб спыненні пандэмііПапская рада па развіцці новай Евангелізацыі паінфармавала, што, згодна з гарачым жаданнем Святога Айца, май будзе прысвечаны малітоўнаму марафону пад дэвізам «Касцёл нястомна маліўся да Бога (Дз 12, 5)».

 

Як паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, усе санктуарыі свету стануць месцамі ружанцовай малітвы ў інтэнцыі заканчэння пандэміі з удзелам вернікаў, сем’яў і супольнасцяў.

На афіцыйных каналах Святога Пасаду ў 18.00 (па рымскім часе) будзе транслявацца марыйная малітва з 30-і санктуарыяў свету.

 

Папа Францішак, як паінфармавала Папская рада па развіцці новай Евангелізацыі, распачне гэтую вялікую малітву 1 мая, а завершыць 31 мая.

21.04.2021

Першаіерарх УГКЦ: украінскі народ асцерагаецца інтэрвенцыі расійскіх войскаўПершаіерарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Вярхоўны Архібіскуп Кіева-Галіцкі Святаслаў (Шаўчук) выказаў надзею, што канфлікт на ўсходзе Украіны будзе ўрэгуляваны дыпламатычным шляхам.


У інтэрв’ю рускай рэдакцыі парталу Vatican News Яго Блажэнства Святаслаў падзякаваў Папу Францішку за малітву і заклік да міру на ўсходзе Украіны, які прагучаў у Ватыкане 18 красавіка.

 

«Мы так спадзяваліся, што вайна спыніцца, што можна будзе па-сапраўднаму знайсці палітычнае, дыпламатычнае рашэнне для гэтага канфлікту, бо ўсе мы ведаем, што ў дадзенай сітуацыі не можа быць ваеннага рашэння»,— падзяліўся першаіерарх УГКЦ.

20.04.2021

ЮНЕСКА ацаніла ўнёсак хрысціянства ў развіццё адукацыі, навукі і культурыАрганізацыя аб’яднаных нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) склала спіс з 60-і вялікіх гістарычных асоб, гадавіны і юбілеі якіх будуць адзначацца ў 2022–2023 гадах. У іх шэрагу таксама хрысціянскія дзеячы.


Як паведамляе польская рэдакцыя парталу Vatican News, уключэннем у спіс прозвішчаў хрысціянскіх навукоўцаў і святых ЮНЕСКА пацвярджае ўнёсак у развіццё адукацыі, навукі і культуры таксама «хрысціянскага генію».

19.04.2021

Папа Францішак памаліўся аб міры ва Украіне18 красавіка ў Ватыкане падчас малітвы «Уладарка Неба» Папа Францішак заклікаў вернікаў з усяго свету маліцца аб міры ва Украіне.


«Я з вялікай трывогай сачу за падзеямі ў некаторых рэгіёнах на ўсходзе Украіны, дзе ў апошнія месяцы пачасціліся выпадкі парушэння рэжыму спынення агню, і з глыбокай занепакоенасцю адзначаю павелічэнне ваенннай актыўнасці», — адзначыў Пантыфік, словы якога прыводзіць руская рэдакцыя парталу Vatican News.

19.04.2021

У Мінску адзначылі 30-годдзе адраджэння структур Касцёла ў Беларусі. Нунцый Ёзіч упершыню служыў па-беларускуУ нядзелю 18 красавіка ў мінскай катэдры Найсвяцейшага Імя Марыі адбылася ўрачыстая Эўхарыстыя, цэлебрацыю якой у інтэнцыі падзякі за 30-годдзе адраджэння структур Касцёла ў Беларусі ўзначаліў прадастаўнік Папы Францішка ў нашай краіне арцыбіскуп Антэ Ёзіч.


Разам з ім святую Імшу цэлебравалі Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі sede vacante біскуп Казімір Велікаселец ОР, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

 

На пачатку цэлебрацыі прадстаўнік Папы звярнуўся да ўдзельнікаў Эўхарыстыі з прывітальным словам:

«Я вельмі рады, што магу ўпершыню ўзначаліць цэлебрацыю святой Імшы на беларускай мове і маліцца за вас і за вашыя сем’і»,— сказаў Апостальскі нунцый. Гаворачы пра 30-годдзе адраджэння касцёльных структур у нашай краіне, ён адзначыў, што Касцёл у Беларусі, нібы евангельская закваска, паступова перамяняе і аднаўляе ў Хрысце ўсё беларускае грамадства.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier