Пошук
Нядзельнае казаньне
|
аўторак
ЛІСТАПАДА |
У свае імяніны Папа Францішак наведаў бедных, якія праходзяць вакцынацыю, і пачаставаў іх шакаладнымі яйкамі
Як са спасылкай на прэс-службу Святога Пасаду паведаміла беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, прысутныя праспявалі Святому Айцу песню з добрымі пажаданнямі на імяніны, а ён паразмаўляў з некалькімі валанцёрамі, запрасіўшы іх працягваць высакародную місію.
У паведамленні прэс-службы таксама адзначаецца, што Папа Францішак пачаставаў усіх шакаладнымі яйкамі, якія валанцёры з захаваннем неабходных санітраных мер раздалі прысутным. Святы Айцец падзякаваў тым, хто робіць свой унёсак у ініцыятыву па вакцынацыі людзей у самых бедных краінах свету.
Між тым у Ватыкане 23 красавіка другой дозай вакцыны былі прышчэплены каля 600 з 1400 асоб, што знаходзяцца ў патрэбе. Паводле: Vatican News / Catholic.by |
|
23.04.2021
|






Сёньняшняе чытаньне:
