Пошук

Каляндар

 


1.07.2021
Папа Францішак падчас малітвы за Ліван: мір немагчымы без справядлівасціНа заканчэнне Дня малітвы і рэфлексіі ў інтэнцыі міра і стабільнасці ў Ліване Папа скіраваў сваё пасланне. Яно прагучала падчас экуменічнай малітвы з удзелам хрысціянскіх лідараў гэтай краіны.

 

“Мы пастыры, падтрыманыя малітвай Божага народу, у гэтай змрочнай сітуацыі імкнуліся разам зарыентавацца ў Божым святле. І ў Яго святле мы ўбачылі ў першую чаргу нашу цмянасць: памылкі, здзейсненыя, калі мы не сведчылі Евангелле з паслядоўнасцю і да канца, згубленыя магчымасці на шляху да братэрства, прымірэння і поўнай еднасці. Мы просім прабачэння за гэта і са скрушаным сэрцам кажам: “Змілуйся, Пане!”, - адзначыў Папа 1 ліпеня 2021 г. у ватыканскай базыліцы св. Пятра.

28.06.2021
Папа да праваслаўнай дэлегацыі: пераадолеем забабоны і варожасцьПапа Францішак прыняў на аўдыенцыі афіцыйную дэлегацыю Канстантынопальскага Патрыярхату, якая прыбыла ў Рым з традыцыйным візітам з нагоды ўрачыстасці святых Пятра і Паўла.

 

Сустрэча адбылася 28 чэрвеня 2021 г. у Апостальскім палацы ў Ватыкане. Праваслаўную дэлегацыю ўзначаліў Мітрапаліт Халкедонскі Эмануэль. Яго суправаджаў Мітрапаліт Буэнас-Айрэскі Іосіф і дыякан Барнабас Грыгарыядзіс. Прадстаўнікі Экуменічнага Патрыярхату сустрэліся таксама з кіраўніцтвам Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.

 

Звяртаючыся да сваіх гасцей Пантыфік нагадаў пра праблемы, якія стварыла для свету пандэмія каронавіруса, падкрэсліваючы, што “горшым за актуальны крызіс з’яўляецца толькі магчымасць змарнаваць яго, не вывучыўшы урок, які ён дае”. “Гэта ўрок пакоры, які вучыць нас таму, што немагчыма жыць здаровымі ў хворым свеце і працягваць ісці як раней, не ўсведамляючы таго, што было нядобрым. Таксама і сёння, вялікае жаданне вярнуцца да нармальнага жыцця можа хаваць неразумнае памкненне зноў абапірацца на фальшывыя бяспекі, звычкі і задумы, адзінай мэтай якіх з’яўляецца прыбытак і дасягненне ўласных інтарэсаў, не звяртаючы ўвагі на несправядлівасць планетарнага маштабу, на крык бедных і кволае здароўе нашай планеты”, - сказаў Папа.

24.06.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 27.06.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

24.06.2021

Катэхетычная сустрэча па тэме: Тэхналогія збаўлення: ЭўхарыстыяНа завяршэнне Катэхетычнага года

 

Катэхетычная сустрэча па тэме:

Тэхналогія збаўлення: Эўхарыстыя

 

Правядзе сустрэчу айцец Зміцер Чарнэль, рэдэмптарыст

26-га чэрвеня 2021 г.

18:00 – Вячэрня

18:45 – Сустрэча

 

ЗАПРАШАЕМ


Грэка-каталіцкі цэнтр праведнага Язэпа

Менск, вул. Арджанікідзэ, д. 6

Пры сабе мець медыцынскія маскі

22.06.2021

МІНСК – святочныя Службы ў працоўныя дні тыдня 24 і 29.06.2021У працоўныя дні тыдня 24 і 29 чэрвеня 2021 г. прыпадаюць у царкоўным каляндары два вялікія святы: 24 чэрвеня – Нараджэнне св. Яна Хрысціцеля ды 29 чэрвеня – Слаўных Вярхоўных Апосталаў Пятра і Паўла.

Расклад святочных Службаў у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска:

СВЯТА НАРАДЖЭННЯ ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ
Чацвер – 24.06.2021


-Капліца на вул. Арджанікідзе д. 6
гадз. 18:30 – Боская Літургія

СВЯТА ВЯРХОЎНЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА
Аўторак – 29.06.2021


-Капліца на вул. Арджанікідзе д. 6
гадз. 18:30 – Боская Літургія

 

-Капліца на зав. Снежным д. 7
гадз. 18:30 – Боская Літургія


-Чырвоны касцёл – ніжні храм
гадз. 18:30 – Боская Літургія
22.06.2021

МАЛІТОЎНЫ ЎСПАМІН ВАСІЛЯ БЫКАВА: 19-25 чэрвеня 2021У грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску ў днях 19-25 чэрвеня штогод, традыцыйна праходзіць малітоўны ўспамінм Васіля Быкава. Ён нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Бычкі (Ушацкага раёна Віцебскай вобласці) і памёр у Мінску 22 чэрвеня 2003 года.

 

У апошні пэрыяд жыцця святой памяці Васіль быў звязаны з парафіяй Праведнага Язэпа. Адпяваў Васіля а. Андрэй Абламейка а ў пахаванні ўдзельнічаў таксама ксёндз Уладзіслаў Завальнюк. Цела Васіля было пахавана 25 чэрвеня 2003 года на мінскіх Усходніх могілках паводле грэка-каталіцкага абраду.

 

Заўпакойная Літургія і Паніхіда за душу св. памяці Васіля будзе служыцца ў пятніцу 25 чэрвеня 2021 г. (гадавіна пахавання) у 18:30,  у храме парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску. Вечная яму памяць!

22.06.2021

ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ ЗАГІНУЛЫМ!22 чэрвеня ў малітве ўзгадваем ахвяры Вялікай Айчыннай вайны. 

 
У грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях у Беларусі ў малітве ўзгадваюць ахвяры драмату, які пачаўся 80 гадоў таму. Асаблівым малітоўным успамінам грэка-каталіцкая вернікі памінаюць загінулых з рук нямецкіх карнікаў (у 1942 г.) мірных жыхароў вёсак Палесся - Бабровічаў ды суседніх. 

 

Успамінаецца і замучаны ў 1943 экзарх Беларускай грэка-каталіцкай Царквы Антон Неманцэвіч. Яго зняволенне ды смерць з рук нямецкіх нацыстаў было спробай ліквідаваць структуры грэка-каталіцкага экзархата.


Усім нявінным ахвярам "Вечная памяць".

21.06.2021
75 гадоў малітоўніку “Божым шляхам”Сёлета споўнілася 75 гадоў малітоўніку (ці малíтаўніку, як на вокладцы падпісана) “Божым шляхам”, які а. Леў Гарошка выдаў у 1946 г. Ягоны зьмест добра адлюстраваў і той час, і самога аўтара, які быў добрым багасловам і быў знаёмы зь беларускай і ўкраінскай уніяцкімі традыцыямі.

Ён адкрываўся штодзённымі малітвамі па-царкоўнаславянску і па-беларуску, а рэшта кнігі - толькі па-беларуску: прынагодныя малітвы, караценькі катэхізм, царкоўны сьпеўнік і нават каляндар з пасхаліяй. Разьдзел прынагодных малітваў - нібы рэха паваенных гадоў: тут і малітва за загінулых у вайне, і малітва сіраты, і малітва ў няшчасьці, але таксама й малітва за беларускі народ, а таксама малітвы дзеля больш празаічных патрэбаў: перад ежай, пасьля ежы, перад сном і г.д.
19.06.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 20.06.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

18.06.2021

У Віцебску з удзелам нунцыя Ёзіча і біскупа Буткевіча прайшла XVII міжнародная медыцынская канферэнцыя10 чэрвеня ў Віцебску прайшла XVII міжнародная медыцынская канферэнцыя, прысвечаная праблемам урачэбнай этыкі ў сучасным свеце.


Форум, які стаў ужо традыцыйным, сабраў медыкаў, навукоўцаў і духавенства для сумеснага абмеркавання актуальнай тэмы.

 

Удзельнікі з Беларусі, Святога Пасаду, Польшчы, Расіі, Украіны, Швейцарыі і Шры-Ланкі прадставілі свой погляд на праблему пандэміі COVID–19 і яе наступствы: як медыцынскія, так і духоўныя.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier