Пошук
Нядзельнае казаньне
|
субота
ТРАЎНЯ |
МАЛІТОЎНЫ ЎСПАМІН ВАСІЛЯ БЫКАВА: 19-25 чэрвеня 2021
У апошні пэрыяд жыцця святой памяці Васіль быў звязаны з парафіяй Праведнага Язэпа. Адпяваў Васіля а. Андрэй Абламейка а ў пахаванні ўдзельнічаў таксама ксёндз Уладзіслаў Завальнюк. Цела Васіля было пахавана 25 чэрвеня 2003 года на мінскіх Усходніх могілках паводле грэка-каталіцкага абраду.
Заўпакойная Літургія і Паніхіда за душу св. памяці Васіля будзе служыцца ў пятніцу 25 чэрвеня 2021 г. (гадавіна пахавання) у 18:30, у храме парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску. Вечная яму памяць! ***
Дзяцінства і маладосць Васіля прыйшліся на трагічны для Беларусі час савецкага панавання. У 1920-1930-я гады ва Усходняй Беларусі дзясяткамі і сотнямі знішчаліся цэрквы і касцёлы, помнікі культуры і кнігі, камуністычныя ўлады расстрэльвалі і адпраўлялі ў сібірскую ссылку сотні тысяч жыхароў нашай зямлі. У 1939 годзе чырвоны тэрор прыйшоў і ў Заходнюю Беларусь.
Як быццам бы гэтага было мала, у 1941 годзе на Беларусь абрынулася і навала з захаду — да камуністычных злачынстваў дадаліся нацысцкія.
Для часткі людзей вайна робіцца траўмай і запавольвае іх унутранае развіццё, але Васіля Быкава велізарная чалавечая трагедыя, якую ён бачыў на свае вочы, зрабіла сталым і мудрым.
Яшчэ ў савецкі час Быкаў пачаў цікавіцца вопытам іншай, несавецкай патрыятычнай беларускай літаратуры, якая бачыла трагедыю вайны куды глыбей, чым гэта дазваляла камуністычная прапаганда. Нездарма пры першай магчымасці Васіль Быкаў далучаецца да беларускага нацыянальнага руху і да барацьбы за пабудову незалежнай Беларусі. Нападкі на Васіля Быкава, якія пачаліся на радзіме ў сярэдзіне 1990-х гадоў, і стан здароўя сталі прычынай выезду за мяжу. На працягу некалькіх гадоў Васіль Быкаў жыў спачатку ў Фінляндыі, затым у Германіі і Чэхіі. У Чэхіі перанёс аперацыю, і вярнуўся ў Беларусь толькі за месяц да смерці.
***
«Калі вы будзеце трываць у слове Маім, то сапраўды будзеце вучнямі Маімі і пазнаеце праўду, а праўда вызваліць вас», — гэтыя словы Ісуса, як падаецца, цалкам адпавядаюць таму жыццю, якое пражыў Васіль Быкаў.
«Чалавек, як i кожная жывая iстота ад Бога, нараджаецца свабодным», — казаў сам Васіль Уладзіміравіч. Гэта быў пісьменнік, які праз любоў да праўды прыйшоў да Хрыста і свабоды.
(Аляксандр Гелагаеў, Catholic.by) |
|
22.06.2021
|






Сёньняшняе чытаньне:
