Пошук

Каляндар

 


16.11.2021

40 крокаў да Раства. Крок 2-гі16 лістапада: Ев. Мц 1. 18-24


(18) З нараджэньнем Езуса Хрыста было так: Калі маці Яго Марыя была заручана з Язэпам, перш чым пачалі жыці разам, выявілася, што яна цяжарная за справай Духа Сьвятога.

(19) Язэп жа, яе муж, будучы справядлівым і ня хочучы яе зьняславіць, надумаўся тайком яе пакінуць.

(20) А калі пра гэта думаў, вось жа анёл Госпадаў паказаўся яму ў-ва сьне і сказаў: “Язэпе, сыне Давідаў, ня бойся прыняць Марыю, сужонку тваю, бо што ў ёй пачалося, пачалося з Духа Сьвятога.

(21) Вось жа народзіць сына, і дасі Яму імя Езус, бо Ён збавіць народ свой ад грахоў ягоных”.

(22) А ўсё гэта сталася, каб збылося тое, што сказана было Госпадам праз прарока, які сказаў:

(23) “Вось жа Дзева пачне і народзіць сына, і назавуць імя Яго Эмануэль”, што значыць Бог з намі.

(24) Затым Язэп, падняўшыся зо сну, зрабіў так, як яму загадаў анёл Госпадаў, і прыняў сваю сужонку.

 

пераклад кс. Уладзіслава Чарняўскага

15.11.2021

40 крокаў да Раства ХрыстовагаСорак чытанняў прыгатавання да свята Раства Хрыстовага.


15 лістапада - Крок першы: расказ пра Дабравешчанне (Ев. Лукі 1. 26-35).

 

(26) У шосты месяц Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, называны Назарэт, 

(27) да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы — Марыя. 

(28) Анёл, увайшоўшы да Яе, сказаў: «Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою».

(29) Яна ж збянтэжылася ад словаў ягоных і разважала, што гэта за прывітанне. 

(30) І сказаў Ёй анёл: «Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана.

(31) Вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус. 

(32) Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Найвышэйшага, і дасць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага,

(33) і валадарыць будзе над домам Якуба вечна, а валадарству Яго не будзе канца».

(34) І сказала Марыя анёлу: «Як станецца гэта, калі я мужа не знаю?»

(35) Анёл сказаў Ёй у адказ: «Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Найвышэйшага ахіне Цябе.
Таму і Святое, што народзіцца, будзе названа Сынам Божым».

 

Паводле: https://sniezhny.com

14.11.2021
Паведамленне Нунцыя Ёзіча адносна крызісу з мігрантамі на беларуска-польскай граніцы12 лістапада Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч выступіў з паведамленнем адносна крызісу з мігрантамі на беларуска-польскай граніцы.
6.11.2021

УШАНУЙМА СВЯТАМУЧАНІКА ЯЗАФАТАПраз тыдзень - 12 лістапада - свята Святамучаніка Язафата, Архібіскупа Полацкага. Нагода выкарыстаць гэтых 7 дзён як час асаблівай малітвы за нашую Царкву.


ГІСТАРЫЧНЫ УСПАМІН:
“Плённа вяшчаць Евангелле радасці і міласэрнасці”
Дэлегацыя Беларускай Грэка-Каталіцкая Царквы прыняла ўдзел у святкаванні памяці Св. Язафата ў Рыме.

6.11.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 07.11.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы.

30.10.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 31.10.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы.

29.10.2021

Афіцыйны візіт высокага ватыканскага дыпламата ў Расію9 лістапада 2021 г. запланаваны перамовы Міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова з Сакратаром па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі, арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам.

 

Інфармацыю распаўсюдзіла 28 кастрычніка 2021 г. на брыфінгу ў Маскве афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава. Яна паведаміла, што высокі ватыканскі дыпламат будзе знаходзіцца з афіцыйным візітам у Расіі ў перыяд з 8 па 10 лістапада 2021 г.

 

“У ходзе сустрэчы адбудзецца абмен думкамі аб бягучым стане і перспектывах расійска-ватыканскага двухбаковага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння на шматбаковых пляцоўках. Ну, і вядома, бакі плануюць абмеркаваць актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня”, - сказала Захарава.

 

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

23.10.2021

«Каб паядналіся сем’і»Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі абяцаў маліцца аб паскарэнні амністыі для зняволеных у Беларусі.

 

23 кастрычніка падчас урачыстай святой Імшы з нагоды афіцыйнага ўступлення на пасаду Мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі запэўніў у сваёй малітве аб паскарэнні амністыі для зняволеных.


Гаворачы пра важнасць сям’і ў жыцці чалавека, прызначаны 14 верасня арцыбіскупам Мінска-Магілёўскім іерарх зазначыў, што Касцёл і дзяржава — «гэта сям’я сем’яў».

23.10.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 24.10.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы.

16.10.2021

Віншавальны ліст Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі з нагоды 425-годдзя Берасцейскай ўнііКАНФЕРЭНЦЫЯ КАТАЛІЦКІХ БІСКУПАЎ БЕЛАРУСІ

Старшыня

№ 14/Р/2021

 

Віцебск, 16 кастрычніка 2021 г. 

Апостальскаму візітатару для грэка-католікаў Беларусі

Архімандрыту Сяргею Гаеку


Дастойны Архімандрыт Сяргeй!

 

Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі прагну выказаць Вам, Шаноўным Cвятарам і Bернікам Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі братэрскае прывітанне і шчырыя віншаванні з нагоды 425-годдзя Берасцейскай царкоўнай Уніі – аднаўлення сулучнасці (communio) Усходняй Царквы на беларускіх і ўкраінскіх землях з Рымскім Апостальскім Пасадам. Сулучнасці, якая існавала ў час Полацкай місіі Торвальда Вандроўніка.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier