Пошук

Каляндар

 

40 крокаў да Раства. Крок 2-гі  


40 крокаў да Раства. Крок 2-гі16 лістапада: Ев. Мц 1. 18-24


(18) З нараджэньнем Езуса Хрыста было так: Калі маці Яго Марыя была заручана з Язэпам, перш чым пачалі жыці разам, выявілася, што яна цяжарная за справай Духа Сьвятога.

(19) Язэп жа, яе муж, будучы справядлівым і ня хочучы яе зьняславіць, надумаўся тайком яе пакінуць.

(20) А калі пра гэта думаў, вось жа анёл Госпадаў паказаўся яму ў-ва сьне і сказаў: “Язэпе, сыне Давідаў, ня бойся прыняць Марыю, сужонку тваю, бо што ў ёй пачалося, пачалося з Духа Сьвятога.

(21) Вось жа народзіць сына, і дасі Яму імя Езус, бо Ён збавіць народ свой ад грахоў ягоных”.

(22) А ўсё гэта сталася, каб збылося тое, што сказана было Госпадам праз прарока, які сказаў:

(23) “Вось жа Дзева пачне і народзіць сына, і назавуць імя Яго Эмануэль”, што значыць Бог з намі.

(24) Затым Язэп, падняўшыся зо сну, зрабіў так, як яму загадаў анёл Госпадаў, і прыняў сваю сужонку.

 

пераклад кс. Уладзіслава Чарняўскага


16.11.2021

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier