Пошук

Каляндар

 

Паведамленне Нунцыя Ёзіча адносна крызісу з мігрантамі на беларуска-польскай граніцы  


Паведамленне Нунцыя Ёзіча адносна крызісу з мігрантамі на беларуска-польскай граніцы12 лістапада Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч выступіў з паведамленнем адносна крызісу з мігрантамі на беларуска-польскай граніцы.

 

Паведамленне
Апостальскага Нунцыя ў Рэспубліцы Беларусь
Арцыбіскупа Антэ Ёзіча
адносна крызісу з мігрантамі на беларуска-польскай граніцы


12 лістапада 2021 г.


Каталіцкі Касцёл з вялікай увагай назірае за цяперашняй сітуацыяй, звязанай з крызісам з мігрантамі на беларуска-польскай граніцы.

 

Тысячы чалавек, якія паходзяць з розных краін Блізкага Усходу і суседніх краін у пошуках лепшага жыцця бягуць ад шматлікіх цяжкасцяў, у якіх яны апынуліся ў сваіх родных краінах, і жадаюць знайсці іншае месца жыхарства для сябе і для сваіх сем’яў.

 

Незалежна ад цяперашняга палітычнага крызісу ў Беларусі, крызіс з мігрантамі патрабуе тэрміновых канкрэтных рашэнняў для кантролю над патокамі міграцыі і салідарнасці ўсіх, каб пайсці насустрач людзям, асабліва дзецям і жанчынам, якія на працягу многіх дзён застаюцца заблакаванымі на граніцы Беларусі з Еўрапейскім Саюзам.

 

Каталіцкі Касцёл заўсёды блізкі да тых, хто пакутуе або знаходзіцца ў цяжкіх жыццёвых абставінах, і праз сваю арганізацыю Caritas імкнецца прыйсці з гуманітарнай дапамогай тым, хто мае ў ёй патрэбу.

 

Я задаволены тым, што дыяцэзіяльныя Caritas гэтай краіны, таксама як і Caritas у Польшчы распачалі збор дапамогі для шматлікіх мігрантаў, якія чакаюць неадкладных і доўгатэрміновых рашэнняў.

 

Касцёл моліцца аб вырашэнні гэтай надзвычайнай сітуацыі і просіць аб дзеяянях таксама ў палітычнай сферы дзеля ратавання чалавечых жыццяў.

 

У гэтым сэнсе Святы Айцец Папа Францішак нядаўна выступіў з заклікам адносна іншых патокаў мігрантаў у Еўрапейскі Саюз, просячы «запэўніць мігрантам годныя ўмовы жыцця і доступ да працэдур надання прыбежышча».

 

У гэты момант неабходная салідарнасць усіх, каб перадусім ратаваць жыцці людзей і каб прыйсці да найлепшага рашэння для тых, хто знаходзіцца на граніцы. Немагчыма проста глядзець на тысячы людзей, якія апынуліся на мяжы паміж жыццём і смерцю, чакаючы трывалых рашэнняў.

 

Заахвочваю ўлады ўсіх зацікаўленых краін дзейнічаць рашуча і хутка, каб знайсці нават часовыя рашэнні дзеля выратавання жыццяў людзей.

 

Я заахвочаю ўсіх вернікаў католікаў працягваць маліцца аб найхутчэйшым вырашэнні цяперашняга крызісу з мігрантамі ў краіне.

 

Арцыбіскуп Антэ Ёзіч, Апостальскі Нунцый

 

Паводле Catholic.by


14.11.2021

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier