Пошук
Нядзельнае казаньне
|
аўторак
ЛІСТАПАДА |
| 9.04.2022 |
Рэкалекцыі - дзень трэці.
|
| 9.04.2022 |
| 8.04.2022 |
Рэкалекцыі - дзень другі.
|
| 8.04.2022 |
| 8.04.2022 |
Як паведамляе Catholicnews.by, экстрэмальны Крыжовы шлях пройдзе ў ноч з 8 на 9 красавіка па маршруце Удзела (Глыбоцкі раён) – Варапаева (Пастаўскі раён), што складае каля 40 км. Арганізуюць незвычайнае начное набажэнства ў экстрэмальных умовах айцы францішкане.
Крыжовы шлях распачнецца 8 красавіка а 21-й гадзіне святой Імшой у касцёле ў Удзеле, а завершыцца раніцай наступнага дня ў Варапаеве, дзе з 7-й да 9-й гадзіны прадугледжана снеданне і раз’езд. |
| 8.04.2022 |
Кароткую размову з аўтарам гэтай шчымлівай малітвы апублікавала 7 красавіка Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ.
Брат дамінік, глыбока ўзрушаны тым, што адбываецца ва Украіне, прызнаецца, што часам нават не стае сіл, каб усклікаць да Бога. «Аднак я не толькі не хачу, але, хіба што, і не змог бы перажыць тое, што адбываецца, без Яго. Толькі Ён дае надзею і сілы, каб не патануць у роспачы і нянавіці», — кажа брат Дамінік. |
| 7.04.2022 |
Рэкалекцыі - дзень першы.
|
| 7.04.2022 |
Як паведаміў сайт Львоўскай архідыяцэзіі Рыма-Каталіцкага Касцёла ва Украіне rkc.lviv.ua, прадстаўнікі ўсіх веравызнанняў шматканфесійнага горада сабраліся на плошчы каля помніка Тарасу Шаўчэнку, каб разам памаліцца аб вечным супакоі для кожнага нявінна закатаванага дзіцяці, жанчыны; за кожную цывільную асобу, чыё жыццё абарвалася ад рук ваенных злачынцаў.
Сабраныя маліліся таксама за загінулых вайскоўцаў, якія аддалі жыццё, абараняючы сваю Бацькаўшчыну ад захопнікаў і забойцаў. |
| 6.04.2022 |
| 2.04.2022 |
Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адносна дапамогі бежанцам з Украіны
Шаноўныя святары, браты і сёстры манаскіх супольнасцяў, дарагія браты і сёстры ў Хрысце!
У нашым Звароце на Трэцюю нядзелю Вялікага посту — нядзелю Caritas — мы казалі аб тым, што ідзе пошук магчымасці аказаць матэрыяльную і гуманітарную дапамогу пацярпелым ад вайны ва Украіне. Сёння такая магчымасць з’явілася ў сувязі з тым, што наша краіна таксама прымае бежанцаў з ахопленай баявымі дзеяннямі тэрыторыі Украіны. |






Сёньняшняе чытаньне:
