Пошук

Каляндар

 


14.04.2023

Cлова Архімандрыта Сяргея (Гаека) Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў Беларусі на Свята Пасхі Хрыстовай 2023 годаХрыстос Уваскрос – сапраўды Ўваскрос!

 

Дарагія Браты, Сёстры, Сябры. Гэтым пасхальным вітаннем у гэтыя дні мы выказваем нашую веру, што ўваскрослы Хрыстос жыве сярод нас – не толькі ў пасхальны час, але кожны дзень нашага жыцця.

 

У гэтым годзе гэтыя пасхальныя дні паводле грыгарыянскага календара супадаюць з Вялікім Тыднем Пакутаў Хрыстовых паводле календара юльянскага. Гэта значыць, што хрысціяне розных традыцый маюць магчымасць глыбока задумацца над каштоўнасцю гэтых збаўчых падзей Ісуса Хрыста – Ягонага распяцця, пахавання, Уваскрасення.

13.04.2023
Папа Францішак: свет мае патрэбу ў Божай міласэрнасціПра патрэбу ў Божай міласэрнасці ў наш час, калі свет усё больш і больш пакутуе ад войнаў і аддаляецца ад Нябеснага Айца, нагадаў Папа на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 12 красавіка 2023 года прайшла ў Ватыкане.

 

“Неўзабаве мы будзем святкаваць Нядзелю Божай Mіласэрнасці; яна была ўстаноўлена Янам Паўлам II, як таго пажадаў Пан Езус праз святую Фаўстыну Кавальскую амаль сто гадоў таму.

11.04.2023
60 гадоў энцыкліцы Яна ХХІІІ Pacem in terris60 гадоў таму – 11 красавіка 1963 года – святы Ян XXIII, ужо смяротна хворы, выдаў сваю восьмую і, як неўзабаве высветліцца, апошнюю энцыкліку Pacem in terris (Мір на зямлі).

 

Дакумент з’явіўся ў вельмі складаны перыяд найноўшай гісторыі, калі менш чым за паўгода да гэтага – у кастрычніку 1962 года – свет стаяў на парозе новай вайны ці, прынамсі, вялікага ўзброенага канфлікту, выкліканага размяшчэннем на Кубе савецкіх ядзерных ракет, нацэленых на ЗША. Папа Ранкалі адыграў важную ролю ў разрадцы тагачаснай напружанасці, а падзеі Карыбскага крызісу моцна паўплывалі на выданне энцыклікі.

11.04.2023
Urbi et orbi: спяшацца насустрач Таму, хто стаў надзеяй светуCпешна ісці па шляху міру, братэрства і ўзаемнага даверу паміж людзьмі, народамі і нацыямі, спяшацца пераадолець канфлікты і рознагалоссі, адкрыць свае сэрцы тым, хто мае ў гэтым найвялікшую патрэбу, - заклікаў Папа 9 красавіка 2023 года ў сваім велікодным пасланні Urbi et Orbi.

 

“Дарагія браты і сёстры, Хрыстус уваскрос! Сёння мы абвяшчаем, што Ён, Пан нашага жыцця, "уваскрасенне і жыццё" свету (Ян 11, 25), - такімі словамі распачаў Францішак свой велікодны зварот, дадаючы, што “Пасха азначае пераход, таму што ў Езусе адбыўся вырашальны пераход чалавецтва ад смерці да жыцця, ад граху да міласці, ад страху да даверу, ад адзіноты да камуніі”.

9.04.2023

Велікоднае віншаванне Апостальскага нунцыя Антэ ЁзічаДарагія браты і сёстры,

 

для мяне вялікая радасць віншаваць вас са святам Пасхі Пана і паўтарыць словы Евангелля: «Хрыстус уваскрос. Сапраўды ўваскрос». Гэтае абвяшчэнне мы чуем не толькі ў касцёлах, але і ў кожнай веруючай сям’і, якая святкуе Вялікдзень.

 

Другую фразу — «Супакой вам» — уваскрослы Езус скіраваў да сваіх спалоханых і засмучаных вучняў, таму што яны страцілі свайго Настаўніка.

8.04.2023

Святочнае віншаванне Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў Беларусі архімадрыта Сяргея Гаека.

 

8.04.2023
Крыжовы шлях у рымскім Калізеі: галасы міру ў час вайныГаласы міру ў час вайны – тэма разважанняў Крыжовага шляху, які пройдзе ў Вялікую пятніцу, 7 красавіка 2023 года, у рымскім Калізеі. Францішак будзе сачыць за ім з Дома святой Марты ў Ватыкане.

 

Тэксты медытацый былі падрыхтаваны на падставе сведчанняў людзей з розных рэгіёнаў свету, якія спазналі жахі вайны і гвалту, але вынеслі з гэтага трагічнага досведу толькі жаданне міру. Пантыфік пачуў іх падчас сваіх Апостальскіх падарожжаў і пры іншых нагодах. 

8.04.2023

Відэа айца Андрэя Буйніча пра Літургічнае жыццё. Тэма - Пасха Гасподняя.

 

Больш відэа можаце пабачыць на канале.

 

7.04.2023

Пасха на ТБ: Велікодны эфір 2023 на беларускім тэлебачанніБелтэлерадыёкампанія ў эфіры двух тэлеканалаў арганізуе прамыя трансляцыі шэрагу набажэнстваў святога Пасхальнага Трыдууму з мінскага архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі, а таксама пакажа святочныя цырымоніі з удзелам Папы Францішка.

6.04.2023

З удзелам арцыбіскупа Юзафа Станеўскага і нунцыя Антэ Ёзіча ў Мінску адбылася Імша ХрызмаРаніцай 6 красавіка, у Вялікі чацвер, у мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі адбылася святая Імша Хрызма, на якой сабралася духавенства сталічнага рэгіёна Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.


Каля сотні святароў з розных парафій Мінскай вобласці прыбылі ў галоўную святыню архідыяцэзіі, каб на чале са сваім біскупам узяць удзел у гэтай асаблівай цэлебрацыі на працягу літургічнага года, падчас якой успамінаецца ўстанаўленне сакрамэнту святарства. Узначаліў урачыстую цэлебрацыю, у якой узяў удзел таксама прадстаўнік Папы Францішка ў нашай краіне Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier